Уолт Уітмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уолт Уітмен
Walt Whitman edit 2.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 31 мая 1819(1819-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 сакавіка 1892(1892-03-26)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: медычная сястра, паэт, раманіст, журналіст, эсэіст, пісьменнік
Мова твораў: англійская мова[1]
Узнагароды:
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Уолт Уітмен

Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Лісце травы: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
  • Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер.з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9

На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Walt Whitman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Walt Whitman // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118807153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць № 5, 1969.