Мамбаса: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Mombasa-FortJesus.jpg|250px|thumb|Партугальскі форт]] |
[[Выява:Mombasa-FortJesus.jpg|250px|thumb|Партугальскі форт]] |
||
'''Мамбаса''' - другі па велічыні горад [[Кенія|Кеніі]]. Знаходзіцца на каралавым востраве ў [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]] і злучаны з мацерыком некалькімі дамбамі. На мове [[суахілі]] горад называецца ''Kisiwa Cha Mvita'', што азначае «Востраў вайны». Таксама з'яўляецца цэнтрам прыбярэжнай правінцыі. Горад з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам Кеніі, а таксама адным з найбольш значных прамысловых цэнтраў. Цэнтр турызму. |
|||
'''Мамбаса''' - другі па велічыні горад [[Кенія|Кеніі]]. |
|||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
{{Геаграфія |шг=4 |шм=03 |шп=S |дг=39 |дм=40 |дп=E}} |
{{Геаграфія |шг=4 |шм=03 |шп=S |дг=39 |дм=40 |дп=E}} |
Версія ад 22:12, 19 верасня 2010
Мамбаса - другі па велічыні горад Кеніі. Знаходзіцца на каралавым востраве ў Індыйскім акіяне і злучаны з мацерыком некалькімі дамбамі. На мове суахілі горад называецца Kisiwa Cha Mvita, што азначае «Востраў вайны». Таксама з'яўляецца цэнтрам прыбярэжнай правінцыі. Горад з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам Кеніі, а таксама адным з найбольш значных прамысловых цэнтраў. Цэнтр турызму.
Геаграфія
Гісторыя
Арабскі порт упершыню згаданы Аль-Ідрысі ў 1151 г.. Быў найбуйнейшым цэнтрам гандлю рабамі на ўсходзе Афрыкі. У 1331 г. у горадзе правёў адну ноч знакаміты падарожнік ібн Батута. Ён адзначыў майстэрства, з якім былі пабудаваныя драўляныя мячэці. У 1415 г. гавань Мамбасу наведаў кітайскі флот Чжэн Хэ. У 1498 годзе па шляху ў Індыю тут спыняўся Васка да Гама.
У 1502 г. партугальцы абстралялі Мамбаса з судоў. У гэты час мясцоваму султану ўдалося абвясціць аб незалежнасці ад Кілвы. У 1528 г. на султанат зноў напалі партугальцы, а ў 1593 годзе яны пабудавалі велічны Форт Ісуса. У 1638 г. Мамбаса афіцыйна аб'яўлена партугальскай калоніяй. Кіравалася з Гоа. З 1698 па 1888 год - у складзе арабскіх Султанат Аман і Занзібар.