База даных: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Astap (размовы | уклад)
др Новая старонка: '''База дадзеных''', набор звязаных паміж сабой дадзеных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца ...
(Няма розніцы)

Версія ад 13:05, 18 чэрвеня 2007

База дадзеных, набор звязаных паміж сабой дадзеных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя праграмы. Карыстальнікі баз дадзеных звычайна могуць выконваць з імі наступныя дзеянні: дадаць новы запіс, змяніць існуючы запіс, выдаліць існуючы запіс, выканаць пошук па існуючых запісах.

Віды баз дадзеных

Рэляцыйныя БД

Рэляцыйная мадэль баз дадзеных была прапанавана ў 1970 годзе Э. Ф. Кодам, у той час супрацоўнікам IBM. Аснова мадэлі - табліца ці двухмерны масіў, які складаецца з слупкоў і радкоў. Асноўныя прынцыпы рэляцыйнай сістэмы:

  • усе дадзеныя карыстальніку падаюцца ў выглядзе табліц;
  • карыстальніку прадастаўляюцца аператары, якія даюць магчымасць ствараць новыя табліцы з ужо існуючых.

На дадзены момант рэляцыйная мадэль з'яўляецца самай распаўсюджанай ў свеце. Прыкладамі сістэм кіравання базамі дадзеных, заснаваных на рэляцыйнай мадэлі, з'яўляюцца IBM DB2, MySQL, PostgreSQL.

Іерархічныя БД

Дэдукцыйныя БД

Экспертныя БД

Аб'ектныя БД

Гл. таксама

Крыніцы

  1. R. Baronas, Duomenų bazių valdymo sistemos, Tev, Vilnius 2005. (літ.)//"Сістэмы кіравання базамі дадзеных"