SQL

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

SQL (англ.: Structured Query Language — структураваная мова запытаў) — мова запытаў для баз дадзеных. З'яўляецца амерыканскім (ANSI) і міжнародным (ISO) стандартам.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Мова SQL складаецца з 3-ох асноўных частак:

  • DLL (Data Definition Language, Мова Азначэння Дадзеных)
  • DML (Data Manipulation Language, Мова Апрацоўкі Дадзеных)
  • DCL (Data Control Language, Мова Кіравання Дадзенымі)

Стандарты[правіць | правіць зыходнік]

Рэвізіі SQL:

Год Назвы Каментары
1986 SQL-86, SQL-87 Упершыню апублікаваны ANSI. Ратыфікаваны ISO у 1987.
1989 SQL-89 Невялікія змены.
1992 SQL-92, SQL-2 Істотныя змены.
1999 SQL:1999, SQL-3 Дададзеныя рэгулярныя выразы, рэкурсіўныя запыты, трыгеры і некаторыя аб'екта-арыентаваныя новаўвядзенні.
2003 SQL:2003 Абвешчаныя XML-залежныя новаўвядзенні.

Версіі мовы[правіць | правіць зыходнік]

Першы міжнародны стандарт мовы — SQL1 — быў прыняты ў 1989 годзе (таму яго часам называюць SQL-89). Гэтаму стандарту сёння адпавядае абсалютная большасць рэляцыйных сістэм кіравання баз дадзеных. Другі стандарт з'явіўся ў 1992 годзе (SQL2 ці SQL-92). Большасць адрозненняў ад першага ў ім выражалася колькаснымі параметрамі. У 1999 годзе на свет з'явілася 3-я версія стандарту SQL3. Яго адрозненні ад другога заключаюцца ўжо не толькі ў «колькасных», але і ў «якасных» параметрах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baronas R. Duomenų bazių valdymo sistemos. — Vilnius: TEV, 2005. (літ.)