Перайсці да зместу

PostgreSQL

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
PostgreSQL
Выява лагатыпа
Тып рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных
Аўтар Michael Stonebraker[d][1]
Распрацоўшчык PostgreSQL Global Development Group[d], Peter Eisentraut[d], Tom Lane[d], Bruce Momjian[d] і Marc Fournier[d][2]
Напісана на C[4][5]
Аперацыйная сістэма FreeBSD[6], OpenBSD[6], Linux[6], macOS[6], Solaris[d][6], Windows[6] і UNIX-падобная аперацыйная сістэма
Першы выпуск 1996
Апошняя версія
  • 17.2 (21 лістапада 2024)[3]
Ліцэнзія PostgreSQL License[d]
Сайт postgresql.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PostgreSQL (постгрэс-кью-эл), таксама вядомая як Postgres[7] — свабодная рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Першапачаткова была названа POSTGRES, адсылаючы да яе паходжання ад базы даных Ingres, распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1996 годзе праект быў перайменаваны ў PostgreSQL, каб адлюстраваць падтрымку SQL. У 2007 годзе каманда распрацоўшчыкаў вырашыла выкарыстоўваць разам назву PostgreSQL і псеўданім Postgres.

PostgreSQL рэалізуе транзакцыі, якія адпавядаюць прынцыпам ACID, трыгеры, знешнія ключы і захаваныя працэдуры. Яна прызначана для падтрымкі высокіх нагрузак, можа выкарыстоўвацца на асобных машынах, у сховішчах даных або ў вэб-сэрвісах з вялікай колькасцю адначасовых карыстальнікаў.

PostgreSQL мае версіі для наступных аперацыйных сістэм: Linux (усе апошнія дыстрыбутывы), macOS версіі 10.12 і навей, Windows, FreeBSD, OpenBSD,[8] NetBSD, а таксама неафіцыйна Solaris,[9] AIX і HP-UX.[10] Таксама працуе ў большасці сучасных Unix-падобных сістэм.

Вядомыя карыстальнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод вядомых арганізацый і прадуктаў, якія выкарыстоўваюць PostgreSQL у якасці асноўнай базы даных, наступныя прыклады:

  • Microsoft выкарыстоўвае PostgreSQL для панэлі аналітыкі «Release Quality View» (RQV) у петабайтным маштабе, якая адсочвае якасць абнаўленняў Windows
  • У 2009 годзе вэб-сайт сацыяльнай сеткі Myspace выкарыстаў базу даных кампаніі Aster Data Systems, якая была пабудавана на немадыфікаванай PostgreSQL.
  • OpenStreetMap, сумесны праект па стварэнні свабоднай карты свету.
  • BASF, гандлёвая платформа для аграбізнесу.
  • Вэб-сайт сацыяльных навін Reddit.
  • Skype VoIP [11]
  • Sun xVM, набор для віртуалізацыі і аўтаматызацыі цэнтра апрацоўкі даных ад Sun.
  • MusicBrainz, адкрытая музычная онлайн-энцыклапедыя.
  • Міжнародная касмічная станцыя — для збору тэлеметрычных даных на арбіце і перадачы іх на зямлю.
  • Instagram, мабільны сэрвіс для абмену фатаграфіямі.
  • Disqus, онлайн-сэрвіс абмеркавання і каментавання.
  • TripAdvisor, вэб-сайт з турыстычнай інфармацыяй, які ў асноўным ствараецца карыстальнікамі.
  • Яндэкс, расійская інтэрнэт-кампанія перавяла свой паштовы сэрвіс з Oracle на Postgres.[12]
  • Amazon Redshift, частка AWS, заснавана на мадыфікацыях Postgres ад ParAccel.
  • FlightAware, вэб-сайт для адсочвання палётаў.[13]
  • The Guardian перайшоў з MongoDB на PostgreSQL у 2018 годзе [14]

Зноскі

  1. https://www.postgresql.org/docs/current/history.html
  2. http://www.journaldunet.com/developpeur/itws/itw-postgresql-marcgfournier.shtml
  3. Out-of-cycle release scheduled for November 21, 2024 — 2024.
  4. https://github.com/postgres/postgres
  5. The postgres Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  6. а б в г д е https://www.postgresql.org/download/
  7. FAQ: What is PostgreSQL? How is it pronounced? What is Postgres?. PostgreSQL Wiki. PostgreSQL community. Праверана October 2, 2021.
  8. postgresql-client-10.5p1 – PostgreSQL RDBMS (client). OpenBSD ports (4 кастрычніка 2018). Праверана October 10, 2018.
  9. Installing and Configuring PostgreSQL - Oracle Solaris Cluster Data Service for PostgreSQL Guide. docs.oracle.com. Праверана 4 лютага 2023.
  10. HP-UX Porting and Archive Centre | postgresql-12.4. hpux.connect.org.uk. Праверана 4 лютага 2023.
  11. Pihlak. PostgreSQL @Skype. wiki.postgresql.org. Праверана January 16, 2019.
  12. Yandex.Mail's successful migration from Oracle to Postgres [pdf]. Hacker News: news.ycombinator.com. Праверана September 28, 2016.
  13. Open Source Software. FlightAware. Праверана November 22, 2017.
  14. McMahon, Philip. "Digital Blog: Bye bye Mongo, Hello Postgres". The Guardian.

Знешнія спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]