Савецкі партызанскі рух (1941—1944): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
яшчэ пра партыю
2/90 + засцярога
Радок 19: Радок 19:


Апроч ЦК УКП(б), непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся [[Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі]], [[НКУС]], [[ГРУ]].
Апроч ЦК УКП(б), непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся [[Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі]], [[НКУС]], [[ГРУ]].

У канцы 1941 на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР дзейнічалі 2 тыс. партызанскіх атрадаў (да 90 тыс. байцоў)<ref>Гэтая вядомая і часта ўжываная лічба, магчыма, з'яўляецца перабольшанай. У кантэксце..., С.110.</ref>.


[[category: Партызанскія рухі Другой сусветнай вайны]]
[[category: Партызанскія рухі Другой сусветнай вайны]]

Версія ад 23:42, 2 ліпеня 2007

САВЕЦКІ ПАРТЫЗАНСКІ РУХ (1941—1944), ПАРТЫЗАНСКІ РУХ У ВЯЛІКУЮ АЙЧЫННУЮ ВАЙНУ, адна з форм узброенай партызанскай барацьбы савецкага народу супраць немецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі СССР у час Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле арганізацыі і кіравання, і з улікам геаграфічных умоваў, у савецкім партызанскі руху выдзяляюцца партызанскія рухі, якія дзейнічалі:

Таксама савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі пэўны час (у 1944), і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сіл.

Стварэнне партызанскіх груп і атрадаў пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх вобласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войск за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх вайскоўцаў, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага году вайны. Далей на ўсход, сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад знішчальных батальёнаў, батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных груп НКУС і ГРУ, арганізацыйных груп, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх кіравалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацый і інш.

Першыя партызанскія атрады: "Старасельскі" (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён (БССР), 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, Пінск (БССР), 26.6.1941 і інш.

Камуністычная партыя паспяшалася ўзяць партызанскую барацьбу, якая пачала складвацца стыхійна, пад свой кантроль[1]. Так, у дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) (29.6.1941) да партыйных органаў была пастаўлена задача арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп. Публічна агучаная прамова І. В. Сталіна (3.7.1941) заклікала да "усенароднага супраціўлення ворагу". Пастанова ЦК УКП(б) "Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск" (18.7.1941) патрабавала, каб партызанскі рух фармаваўся не толькі з партыйных актывістаў, але і наогул з усяго насельніцтва акупаваных тэрыторый.

Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучана 5.7.1941.

Апроч ЦК УКП(б), непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі, НКУС, ГРУ.

У канцы 1941 на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР дзейнічалі 2 тыс. партызанскіх атрадаў (да 90 тыс. байцоў)[2].

  1. У кантэксце..., С.107.
  2. Гэтая вядомая і часта ўжываная лічба, магчыма, з'яўляецца перабольшанай. У кантэксце..., С.110.