Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
др r2.5.2) (робат Дадаем: ko:세르게이 아흐로메예프
Радок 22: Радок 22:
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]
[[Катэгорыя:Маршалы Савецкага Саюза]]
[[Катэгорыя:Маршалы Савецкага Саюза]]

{{ізаляваны артыкул}}


[[bg:Сергей Ахромеев]]
[[bg:Сергей Ахромеев]]
Радок 33: Радок 35:
[[it:Sergej Fëdorovič Achromeev]]
[[it:Sergej Fëdorovič Achromeev]]
[[ja:セルゲイ・アフロメーエフ]]
[[ja:セルゲイ・アフロメーエフ]]
[[ko:세르게이 아흐로메예프]]
[[pl:Siergiej Achromiejew]]
[[pl:Siergiej Achromiejew]]
[[ru:Ахромеев, Сергей Фёдорович]]
[[ru:Ахромеев, Сергей Фёдорович]]
Радок 38: Радок 41:
[[tr:Sergey Ahromeyev]]
[[tr:Sergey Ahromeyev]]
[[uk:Ахромеєв Сергій Федорович]]
[[uk:Ахромеєв Сергій Федорович]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 21:01, 4 снежня 2010

Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (5 мая 192324 жніўня 1991, Масква, СССР), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза.

Пачаў ваенную службу ў 1940 годзе, паступіўшы ў ваенна-марское вучылішча. Уступіў у КПСС у 1943 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узвода марской пяхоты, ад'ютант, начштаба батальёна, камандзір батальёна, ваяваў на Сталінградскім, Ленінградскім, 4-м Украінскім і Паўднёвым франтах. Быў узнагароджаны за ўдзел у абароне Ленінграда падчас блакады.

Пасля вайны камандзір танкавага батальёна, начальнік штаба і камандзір танкавага палка, намеснік камандзіра, начальнік штаба і камандзір танкавай дывізіі. У 1952 скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў і ў 1967 Ваенную акадэмію Генштаба.

З 1967 1-й намеснік камандуючага і камандуючы арміяй, начальнік штаба — 1-й намеснік камандуючага войскамі ДВА. З 1974 года — намеснік начальніка, з 1979 года — першы намеснік начальніка, а ў 19841988 гг. — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР і першы намеснік міністра абароны СССР.

Лаўрэат Ленінскай прэміі 1980 года за даследаванне і распрацоўку новых сістэм аўтаматызаванага кіравання Узброенымі Сіламі. З 1981 года — кандыдат, а ў 1983—1990 гг. — член ЦК КПСС. У 1982 годзе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1983 году атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. З 1988 года — дараднік старшыні Прэзідыўма ВС СССР, з мая 1989 года — дараднік старшыні ВС СССР. З сакавіка 1990 года — дараднік Прэзідэнта СССР.

Маршал Ахрамееў падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, але ў ім не ўдзельнічаў. Пасля паражэння ДКНС, 24 жніўня 1991 года скончыў жыццё самагубствам, напісаўшы ў перадсмяротнай запісцы:

«Не могу жить, когда гибнет моё Отечество и уничтожается всё, что я всегда считал смыслом моей жизни. Возраст и прошедшая моя жизнь дают мне право из жизни уйти. Я боролся до конца. Ахромеев».

Неўзабаве пасля пахавання магіла Ахрамеева была разрабавана, скрадзены мундзір Маршала разам з узнагародамі. Злачынцы не знойдзены.