Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў
Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў | |
---|---|
руск.: Сергѐй Фёдорович Ахромѐев | |
| |
Дата нараджэння | 5 мая 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1991[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Гады службы | 1940—1988 |
Званне | |
Камандаваў |
Генеральны штаб Далёкаўсходняя ваенная акруга ад узвода да танкавай арміі |
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна Афганская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў (5 мая 1923—24 жніўня 1991, Масква, СССР) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў ваенную службу ў 1940 годзе, паступіўшы ў ваенна-марское вучылішча. Уступіў у КПСС у 1943 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узвода марской пяхоты, ад’ютант, начштаба батальёна, камандзір батальёна, ваяваў на Сталінградскім, Ленінградскім, 4-м Украінскім і Паўднёвым франтах. Быў узнагароджаны за ўдзел у абароне Ленінграда падчас блакады.
Пасля вайны камандзір танкавага батальёна, начальнік штаба і камандзір танкавага палка, намеснік камандзіра, начальнік штаба і камандзір танкавай дывізіі. У 1952 скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў і ў 1967 Ваенную акадэмію Генштаба.
З 1967 1-й намеснік камандуючага і камандуючы арміяй, начальнік штаба — 1-й намеснік камандуючага войскамі ДВА. З 1974 года — намеснік начальніка, з 1979 года — першы намеснік начальніка, а ў 1984—1988 гг. — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР і першы намеснік міністра абароны СССР.
Лаўрэат Ленінскай прэміі 1980 года за даследаванне і распрацоўку новых сістэм аўтаматызаванага кіравання Узброенымі Сіламі. З 1981 года — кандыдат, а ў 1983—1990 гг. — член ЦК КПСС. У 1982 годзе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1983 годзе атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. З 1988 года — дараднік старшыні Прэзідыўма ВС СССР, з мая 1989 года — дараднік старшыні ВС СССР. З сакавіка 1990 года — дараднік Прэзідэнта СССР.
Маршал Ахрамееў падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, але ў ім не ўдзельнічаў. Пасля паражэння ДКНС, 24 жніўня 1991 года скончыў жыццё самагубствам, напісаўшы ў перадсмяротнай запісцы:
«Не могу жить, когда гибнет моё Отечество и уничтожается всё, что я всегда считал смыслом моей жизни. Возраст и прошедшая моя жизнь дают мне право из жизни уйти. Я боролся до конца. Ахромеев».
Неўзабаве пасля пахавання магіла Ахрамеева была разрабавана, скрадзены мундзір Маршала разам з узнагародамі. Злачынцы не знойдзены.
Зноскі
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Спаскім павеце
- Памерлі 24 жніўня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Маршалы Савецкага Саюза
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
- Узнагароджаныя балгарскім медалём «За ўмацаванне братэрства па зброі»
- Кавалеры ордэна Саурскай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Кавалеры ордэна Шарнхорста
- Узнагароджаныя медалём ГДР «Братэрства па зброі»
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Узнагароджаныя медалём «100 гадоў Вызвалення Балгарыі ад асманскага рабства»
- Кавалеры чэхаславацкага ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна 25 лютага 1948 года
- Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
- Узнагароджаныя польскім медалём «Брацтва па зброі»
- Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
- Кавалеры ордэна «9 верасня 1944 года»
- Начальнікі Генштаба Узброеных Сіл РФ
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Малдовы
- Члены ЦК КПСС
- Начальнікі Генеральнага штаба Савецкай арміі
- Павесіліся
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Малдовы
- Кавалеры в’етнамскага ордэна Ваенных заслуг
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Намеснікі міністра абароны СССР
- Нарадзіліся ў Мардовіі