Лявон Заяц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ++
др r2.5.1) (робат Дадаем: be-x-old:Лявон Заяц
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[be-x-old:Лявон Заяц]]
[[pl:Lawon Zajac]]
[[pl:Lawon Zajac]]

Версія ад 22:42, 18 снежня 2010

Шаблон:Вызнч (сак. 1890, в. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 23 верасня 1935, Уфа, НКУС), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.

Скончыў Пецярбургскі універсітэт. У 1914—1916 - кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення, у 1916—1917 - працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 у складзе Народнага сакратарыята БНР - дзяржаўны кантралёр. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. У 1925 вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931 як «член контр­рэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Паўторна арыштаваны НКУС 25.7.1935; памёр у зняволенні. Рэабілітаваны ВС БССР 10.6.1988.

Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.

Бібліяграфія

  • Максім Багдановіч // Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.