Сяргей Сяргеевіч Сідорскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
-выява (забароненая ліцэнзія) |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Сяргей Сідорскі.jpg|thumb|250px|Сяргей Сідорскі]] |
|||
'''Сяргей Сяргеевіч Сідорскі''' (нар. [[13 сакавіка]] [[1954]] у [[горад Гомель|Гомелі]]) — [[Беларусь|беларускі]] дзяржаўны дзеяч, з [[26 снежня]] [[2003]] па [[28 снежня]] [[2010]] — [[Прэм'ер-міністры Беларусі|прэм’ер-міністр Беларусі]]. |
'''Сяргей Сяргеевіч Сідорскі''' (нар. [[13 сакавіка]] [[1954]] у [[горад Гомель|Гомелі]]) — [[Беларусь|беларускі]] дзяржаўны дзеяч, з [[26 снежня]] [[2003]] па [[28 снежня]] [[2010]] — [[Прэм'ер-міністры Беларусі|прэм’ер-міністр Беларусі]]. |
||
Версія ад 13:12, 8 лютага 2011
Сяргей Сяргеевіч Сідорскі (нар. 13 сакавіка 1954 у Гомелі) — беларускі дзяржаўны дзеяч, з 26 снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм’ер-міністр Беларусі.
Біяграфія
У 1976 скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спецыяліст у вобласці вакуумна-плазмавых тэхналогій. Заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 40 навуковых прац і манаграфій. Акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі. Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае двух дачок. Першая праца — электрык, электраманцёр.
- 1976—1992 — майстар зборачнага цэха, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага завода радыётэхналагічнага абсталявання.
- 1992—1998 — генеральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб’яднання «Ратон».
- 1998—2001 — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.
- 2001—2002 — намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- 2002—2003 — першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блок пытанняў, датычных развіцця прамысловасці, будаўніцтвы, транспарту і энергетыкі.
- Са снежня 2003 па снежань 2010 — прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь. 8 красавіка 2006 Савет міністраў на чале з Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка А. Лукашэнка вынес на разгляд Палатай Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэнні Сідорскага прэм’ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацверджаная беларускім парламентам.