Мануіл I Камнін: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.5.1) (робат Дадаем: hr:Manuel I. Komnen |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: sh:Manojlo I Komnin |
||
Радок 60: | Радок 60: | ||
[[ro:Manuel I Comnen]] |
[[ro:Manuel I Comnen]] |
||
[[ru:Мануил I Комнин]] |
[[ru:Мануил I Комнин]] |
||
[[sh:Manojlo I Komnin]] |
|||
[[sr:Манојло I Комнин]] |
[[sr:Манојло I Комнин]] |
||
[[sv:Manuel I Komnenos]] |
[[sv:Manuel I Komnenos]] |
Версія ад 05:17, 8 мая 2011
Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (~1123, Канстанцінопаль — 24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.
Абапіраўся на дынастыю Комнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).
Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.
Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.
У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.