Юрый Далгарукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Даўгарукі)
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі
Князь Юрый Уладзіміравіч Далгарукі. Партрэт з Царскага тытулярніка. 1672 год
Князь Юрый Уладзіміравіч Далгарукі. Партрэт з Царскага тытулярніка. 1672 год
Князь Растова-Суздальскі
1113 ці 1096 — 1149
Папярэднік утварэнне княства
Пераемнік Васілька Юр’евіч
1151 — 15 мая 1157
Папярэднік Васілька Юр’евіч
Пераемнік Андрэй Багалюбскі
Вялікі князь кіеўскі
1149 — 1151
Папярэднік Ізяслаў Мсціславіч
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч
1155 — 15 мая 1157
Папярэднік Расціслаў Мсціславіч
Пераемнік Ізяслаў Давыдавіч

Нараджэнне 1090-я
Смерць 15 мая 1157
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Манамах
Маці Гіта Уэсекская[2]
Жонка 1) дачка палавецкага хана Аепы
2) невядомая[1]
Дзеці Расціслаў Юр’евіч[d], Андрэй Юр’евіч Багалюбскі[d][3][4][…], Глеб Юр’евіч[d], Міхалка Юр’евіч[d], Усевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо[d][5], Іван Юр’евіч[d], Барыс Юр’евіч, Вольга Юр’еўна[d], Васілька Юр’евіч, Мсціслаў Юр’евіч[d], Q61881734? і Peter of Murom[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Далгарукі (1090-я г. — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У дзіцячым узросце (1095?) адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю. Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя свайго брата Яраполка Уладзіміравіча на Пераяслаўль, але праз год з-за пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены. У 1149 пачаў узброеную барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 Юрый Далгарукі асталяваўся ў Кіеве. Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнучыся замацавацца ў Паўднёвай Русі, раздаваў падлеглыя Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр. Князь Юрый Далгарукі не меў падтрымкі паўднёварускіх баяр. Пасля яго смерці (верагодна, быў атручаны), устаноўлены ім палітычны расклад быў скасаваны.

Юрый Далгарукі заснаваў г. Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, збудаваў новыя гарадскія ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 устаноўлены помнік.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Ад 1-га шлюбу: Расціслаў, Андрэй Багалюбскі, Іван, Глеб, Барыс, Алена, Марыя, Вольга. Ад 2-га шлюбу: Васілька, Мсціслаў, Яраслаў, Святаслаў, Міхаіл і Усевалад Вялікае Гняздо

Зноскі

  1. У нізкаякасных кампіляцыях пазіцыянуецца як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга зусім не грэчаскае і першаснымі крыніцамі не зафіксавана.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. К. Б.-Р. Андрей Юрьевич Боголюбский // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 134–138.
  4. Андрей Юрьевич Боголюбский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 760–763.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрый Далгарукі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]