Амніёты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Дадаем: ml:അനമ്നിയോട്ട
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: kk:Амниоттар
Радок 81: Радок 81:
[[jv:Amniota]]
[[jv:Amniota]]
[[ka:ამნიონიანები]]
[[ka:ამნიონიანები]]
[[kk:Амниоттар]]
[[la:Amniota]]
[[la:Amniota]]
[[lt:Amniotai]]
[[lt:Amniotai]]

Версія ад 08:30, 7 ліпеня 2011

Амніёты

Чарапашка вылупляецца з яйка
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Надклас: Чатырохногія
Без рангу: Амніёты
Навуковая назва
Amniota Haeckel, 1866
NCBI  32524

Амніёты (Amniota) — вышэйшыя пазваночныя (у т.л. рэптыліі, птушкі, млекакормячыя), для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва).

У адрозненне ад анамній эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у яйках, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).