Паланецкі ўніверсал: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: {{вызнч|1=Паланецкі універсал}}, заканадаўчы акт Начальніка [[польскае паўстанне 1794|паўстання]... |
др interwiki, grafika, kategoria |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Uniwersał Połaniecki.jpeg|thumb|right|200px|]] |
|||
{{вызнч|1=Паланецкі універсал}}, заканадаўчы акт Начальніка [[польскае паўстанне 1794|паўстання]] 1794 году [[Т. Касцюшка|Т. Касцюшкі]], выданы 7 мая 1794. |
{{вызнч|1=Паланецкі універсал}}, заканадаўчы акт Начальніка [[польскае паўстанне 1794|паўстання]] 1794 году [[Т. Касцюшка|Т. Касцюшкі]], выданы 7 мая 1794. |
||
Радок 9: | Радок 10: | ||
''Літ.'': {{крыніцы/Юхо 1992}} |
''Літ.'': {{крыніцы/Юхо 1992}} |
||
[[Катэгорыя:Паўстанне 1794]] |
|||
[[en:Proclamation of Połaniec]] |
|||
[[pl:Uniwersał połaniecki]] |
Версія ад 14:38, 29 кастрычніка 2007
Шаблон:Вызнч, заканадаўчы акт Начальніка паўстання 1794 году Т. Касцюшкі, выданы 7 мая 1794.
Універсалам абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне аб'яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасць камісію ўпраўлення аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі «Універсала» Касцюшка папярэджваў аб тым, што парушэнне гэтых пастаноў памешчыкамі будзе карацца судом і вінаватыя будуць пакараны як за процідзеянне мэтам паўстання.
Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца наймацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству прадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з амвонаў у касцёлах і ў царквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўпраўлення павінны былі прызначаць асоб, якія б аб'язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачыннасці Рэчы Паспалітай шчыра сталі на яе абарону.
Ацэнкі
«Паланецкі універсал» не адмяняў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ен паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілей. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяшчэнне «Універсала» і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецкага універсала» выступілі вярхі каталіішага духавенства.
Літ.: Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.