Язэп Аляксандравіч Юхо
Язэп Аляксандравіч Юхо | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 2004 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, юрыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | правазнаўства[1], гісторыя дзяржавы і права[d][1] і канстытуцыйнае права[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Таісія Доўнар |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Менск — 29 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання ЗБС «Бацькаўшчына».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зенітнай артылерыі (1941).
У час Другой сусветнай вайны камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зенітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім франтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. У 1946 годзе звольніўся з арміі.
Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954).
Працаваў народным суддзёй Варашылаўскага раёна Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).
Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
У навуцы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).
Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментарыяў і даведніка.
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай зоркі, Айчыннай вайны I ступені, баявымі медалямі, медалём Францыска Скарыны (1996). Лаўрэат навуковай прэміі імя У. І. Пічэты[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік: у 2 ч. Мінск, 2000; 2003.
- Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI ст. Ч. 1: Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. Мінск, 1999.
- Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мінск, 1992.
- Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мінск, 1991.
- За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. Мінск, 1990.
- Правовое положение населения Белоруссии в XVI ст. Минск, 1978.
Удзел у калектыўных працах:
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. Мінск, 2001;2005; 2007.
- Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI стагоддзя. Мінск, 1999.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мінск, 2003.
- Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах са старажытных часоў да нашых дзён: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2003.
- Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск, 1989.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стагоддзі: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995.
- «Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мінск, 1994.
- Францыск Скарына і яго час: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1988.
- Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік: А-Я. Мінск, 1992.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 26 кастрычніка 2024.
- ↑ Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЮХО Іосіф (Язэп) Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 222—223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Юхо Іосіф (Язэп) Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 784. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ
- Дактары юрыдычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Юрысты Беларусі