Амніёты: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.6.4) (робат дадаў: kk:Амниоттар |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: tr:Amniyot |
||
Радок 96: | Радок 96: | ||
[[te:ఉల్బధారులు]] |
[[te:ఉల్బధారులు]] |
||
[[tg:Амниот]] |
[[tg:Амниот]] |
||
[[tr:Amniyot]] |
|||
[[uk:Амніоти]] |
[[uk:Амніоти]] |
||
[[zea:Amniota]] |
[[zea:Amniota]] |
Версія ад 15:03, 12 лістапада 2011
Амніёты | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Чарапашка вылупляецца з яйка | ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
Царства: | Жывёлы | |||||
Тып: | Хордавыя | |||||
Падтып: | Хрыбетныя | |||||
Надклас: | Чатырохногія | |||||
Без рангу: | Амніёты | |||||
Навуковая назва | ||||||
Amniota Haeckel, 1866 | ||||||
|
Амніёты (Amniota) — вышэйшыя пазваночныя (у т.л. рэптыліі, птушкі, млекакормячыя), для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва).
У адрозненне ад анамній эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у яйках, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).