Разецкі камень: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Робат: en:Rosetta Stone — абраны артыкул |
др Робат: la:Tabula Rosettana — абраны артыкул |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Дэшыфроўка забытых пісьменнасцяў]] |
[[Катэгорыя:Дэшыфроўка забытых пісьменнасцяў]] |
||
{{Link FA|en}} |
{{Link FA|en}} |
||
{{Link FA|la}} |
|||
[[af:Rosettasteen]] |
[[af:Rosettasteen]] |
Версія ад 13:40, 22 лістапада 2011
Разецкі камень — пліта з гранадыарыта, знойдзеная ў 1799 годзе ў Егіпце каля невялікага горада Разета (зараз Рашыд), недалёка ад Александрыі, з выбітымі на ёй трыма ідэнтычнымі па сэнсе тэкстамі, у тым ліку двума на старажытнаегіпецкай мове - напісана старажытнаегіпецкімі іерогліфамі і егіпецкім дематычным пісьмом, і аднім тэкстам на старажытнагрэчаскай мове. Старажытнагрэчаскі быў добра вядомы лінгвістам, і супастаўленне трох тэкстаў паслужыла адпраўной кропкай для расшыфроўкі егіпецкіх іерогліфаў. З 1802 Разецкиікамень захоўваецца ў Брытанскім музеі (Інв. нумар EA 24).
Тэкст каменя ўяўляе сабой надпіс-падзяку, якую ў 196 г. да н. э. егіпецкія жрацы адрасавалі Пталамею V Эпіфану, чарговаму манарху з дынастыі Пталемееў. Пачатак тэксту: «Новага цара, які атрымаў царства ад бацькі» ... У эліністычны перыяд многія падобныя дакументы ў межах грэчаскай айкумены распаўсюджваліся ў выглядзе бі- або трылінгвістычных тэкстаў, што і саслужыла пасля добрую службу лінгвістам.
Камень быў знойдзены 15 ліпеня 1799 г капітанам французскіх войскаў у Егіпце П'ерам-Франсуа Бушарам пры будынку форта Сен-Жульен блізу г. Разеты на заходнім рукаве дэльты Ніла (сучасны горад Рашыд). Афіцэр зразумеў важнасць знаходкі і адправіў камень у Каір, дзе за год да гэтага па загадзе Напалеона быў адкрыты Інстытут Егіпта (Institut de l'Egypte). У 1801 годзе французы пацярпелі ў Афрыцы паражэнне ад англічан і былі вымушаныя перадаць ім камень разам з шэрагам іншых помнікаў.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах, Т.13, Мн., 2001, С.258: Разецкі камень
Спасылкі
Разецкі камень на Вікісховішчы |