Вера Іванаўна Шпак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Іванаўна Шпак
Дата нараджэння 6 лютага 1989(1989-02-06) (35 гадоў)
Месца нараджэння Мінск
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 2000―цяпер
Тэатр Маскоўскі Губернскі драматычны тэатр
IMDb ID 7556416

Вера Іванаўна Шпак (6 лютага 1989, Мінск) ― расійская і беларуская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі: выкладчык ўніверсітэта Іван Ільіч Шпак і ўрач-стаматолаг Галіна Лук’янаўна Сянкевіч. Скончыла мінскую школу, у 2005 годзе вучылася ў моўнай школе Борнмута (Вялікабрытанія). У 2006 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, у 2008 годзе перавялася ў Санкт-Пецярбургскі інстытут замежных моў на факультэт англійскай мовы па спецыялізацыі «пераклад і правазнаўства».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2000―2005 гг. адна з салістак мінскага Тэатра эстраднай песні. У 2006 годзе дыпламант тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей». З 2007 салістка беларускай групы «Славянка».

У 2009 паступіла у Школу-студыю МХАТ, курс К. А. Райкіна[1].

З 2013 года ў пецярбургскім Александрынскім тэатры у Валерыя Фокіна. З 2014 актрыса Маскоўскага Губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава[2].

Тэатральныя працы

У Школе-студыі МХАТ:

  • "Трамвай «Жаданне», Тэнесі Уільямс, рэж. Аляксей Гуськоў, галоўная роля ― Стэла
  • «Наш Пушкін. Руслан і Людміла. Jam Session», рэж. Марына Бруснікіна
  • «Прызначэнне», Аляксандр Валодзін, рэж. Ала Пакроўская, Сяргей Шенталінскі, роля ― Люба
  • «The Final Cut. (Канчатковы мантаж)», харэаграфічны рэквіем на музыку гурта «Pink Floyd», рэж. Ала Сігалава
  • «МЫкарамазоВЫ» (эцюды і дыялогі), паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы», рэж. Віктар Рыжак
  • «У нас у Камергерского», спектакль-дывертысмент: эцюды па акцёрскаму майстэрству і пластыцы, рэж. Канстанцін Райкін, Алена Бутэнка-Райкіна, Сяргей Шанталінскі

Тэатр імя Пушкіна:

  • «Рычард Рычард», па матывах трагедыі У. Шэкспіра «Рычард III» (2013, рэж. Б. Дзячэнка).

Маскоўскі Губернскі тэатр:

  • "Кніга Джунгляў. Маўглі", Р. Кіплінг (2014, рэж. Т. Удавічэнка), Багіра
  • «Лаўка», А. Гельман (2015, рэж. Д. Дзюжаў), Яна[3].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У кіно здымаецца з 2011 года:

  • Каманда 8
  • Кураж
  • Настаўнікі
  • Чужое гняздо
  • Неразрэзанымі старонкі
  • Узыходжанне на Алімп
  • Іспанец
  • Часова недаступны
  • Чума
  • Чорная котка
  • Апошні ход каралевы[4][5].

Зноскі

  1. "Вера Шпак". Мастерская Константина Райкина. Праверана 2015-12-30. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2014. Праверана 19 студзеня 2016.
  2. Роман Васюкович. Вера Шпак: За пару минут... // Народная воля. — Мн.: 2015. — № 26. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2016.
  3. Вера Шпак. Московский Губернский театр. Праверана 30 снежня 2015.
  4. Вера Шпак. 24 СМІ. Праверана 30 снежня 2015.
  5. Вера Шпак. Кіно-Тэатр . RU. Праверана 30 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]