Александрынскі тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Александрынскі тэатр
Заснаваны 30 жніўня (10 верасня) 1756
Заснавальнік Лізавета Пятроўна
Месцазнаходжанне
Адрас пл. Островского, 6, 191011
Дырэктар Q112993657?[1]
Сайт alexandrinsky.ru (руск.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Александрынскі тэатр (руск.: Александринский театр) — адзін найстарэйшых тэатраў Расіі. Знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Фарміраванне пецярбургскай трупы пачалося ў 1756 годзе, калі быў створаны першы рускі пастаянны публічны тэатр (дырэктар — драматург А. П. Сумарокаў). Гісторыя тэатра непарыўна звязана з мастацтвам праслаўленых майстроў рускай сцэны, якія гралі на яго падмостках. У склад трупы ўвайшлі акцёры Ф. Р. Волкаў, І. А. Дзмітраўскі, Я. Д. Шумскі і інш. Рэпертуар складаўся з трагедый Сумарокава, Я. Б. Княжніна, сатырычных камедый В. В. Капніста, Дз. І. Фанвізіна, твораў П. Карнеля, Ж. Расіна, Вальтэра, Мальера, камічных опер. У пачатку 19 ст., у перыяд войнаў Расіі з Напалеонам, тут ставіліся патрыятычныя трагедыі У. А. Озерава, у якіх выступалі А. С. Сямёнава, А. С. Якаўлеў. Спектаклі даваліся ў розных памяшканнях.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У 1832 годзе архітэктарам К. І. Росі быў збудаваны будынак Александрынскага тэатра (у стылі ампір), адзначаны велічнасцю і прастатой формаў. Звернуты на плошчу галоўны фасад з параднай 6-калоннай карынфскай лоджыяй завершаны ступеністым атыкам; на ім — медная калясніца Апалона (скульптар С. С. Піменаў). Урачыстасць збудавання падкрэсліваюць Петрадварэц, Паўлоўск, падпарадкаваныя пышныя карынфскія порцікі на бакавых фасадах і багаты скульптурны дэкор працы В. І. Дэмута-Маліноўскага і А. Трыскарні. Пры пабудове яруснай глядзельнай залы тэатра прыменены новыя для таго часу металічныя канструкцыі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]