Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фёдар Дастаеўскі
руск.: Фёдор Михайлович Достоевский
Dostoevsky 1872.jpg
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі (1872)
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі

Дата нараджэння:

11 лістапада 1821(1821-11-11)[1][2][3][4][5][6]

Месца нараджэння:

Марыінская бальніца для бедных[d], Масква, Расійская імперыя[3]

Дата смерці:

9 лютага 1881(1881-02-09)[3][4][7] (59 гадоў)

Месца смерці:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя[2][8][9][10][4]

Пахаванне:

Ціхвінскія могілкі[d][3]

Грамадзянства:

Romanov Flag.svg Расійская імперыя

Маці:

Maria Fiodorovna Dostoïevskaïa[d]

Жонка:

Ганна Дастаеўская[d] і Maria Dostoevskaya[d]

Дзеці:

Любоў Дастаеўская[d]

Альма-матар:

Ваенны інжынерна-тэхнічны ўніверсітэт[d]
Мікалаеўскае інжынернае вучылішча[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

18441880

Мова твораў:

руская мова[11]

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (руск.: Фёдор Михайлович Достоевский; 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821, Масква — 28 студзеня (9 лютага) 1881, Пецярбург) — вялікі расійскі пісьменнік і філосаф.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Па ўласных словах Дастаеўскага, ён паходзіў з літоўскага шляхецкага роду Дастаеўскіх[12].

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 30 кастрычніка 1821 года ў Маскве. Быў другім з 7 дзяцей. Бацька, Міхаіл Андрэевіч, працаваў у шпіталі для бедных. Маці — Марыя Фёдараўна — паходзіла з купецкага роду.

Калі Дастаеўскаму было 15, яго маці памерла ад сухотаў і бацька адправіў старэйшых сыноў, Фёдара і Міхаіла (які пасля таксама стаў пісьменнікам) у Пецярбург, у пансіён К. Ф. Кастамарава.

Пісьменнік хварэў эпілепсіяй і першы прыступ здарыўся ва ўзросце сямі гадоў.

1837 г. — год смерці яго маці, год смерці А. Пушкіна, творчасцю якога ён (разам з братам) зачытваўся з дзяцінства, год пераезду ў Пецярбург і паступлення ў ваенна-інжынернае вучылішча. У 1839 годзе ён атрымлівае вестку аб расправе над бацькам. За год да пакідання ваеннай кар'еры Дастаеўскі ўпершыню перакладае і выдае «Яўгенію Грандэ» Бальзака (1843). Выходзіць у свет яго першы твор, «Бедныя людзі», і ён адразу становіцца знакамітым. Але наступная кніга, «Двайнік», натыкаецца на неразуменне. Пасля публікацыі «Белых начэй» ён быў арыштаваны (1849) за ўдзел у рэвалюцыйным гуртку М.Петрашэўскага. Суд і суровы прысуд да смяротнага пакарання (16 лістапада 1849) на Сямёнаўскай плошчы быў абстаўлены як трагіфарс (інсцэніроўка пакарання). У апошні момант асуджаным абвясцілі аб памілаванні, прызначыўшы пакаранне ў выглядзе катаржнай працы. Адзін з прысуджаных да кары, Грыгор'еў, звар'яцеў.

Наступныя 4 гады Дастаеўскі правёў на катарзе ў Омску. У 1854 годзе за добрыя паводзіны ён быў вызвалены з катаргі і адпраўлены радавым у сёмы лінейны сібірскі батальён. Служыў у крэпасці ў Сяміпалацінску і даслужыўся да лейтэнанта. Тут у яго пачаўся раман з Марыяй Дзмітрыеўнай Ісаевай, жонкай былога чыноўніка па адмысловых даручэннях, к моманту знаёмства — беспрацоўнага п'яніцы. У 1857 годзе, неўзабаве пасля смерці яе мужа, ён ажаніўся на 33-летняй удаве. Іменна перыяд зняволення і вайсковай службы быў паваротным у жыцці Дастаеўскага: з вальнадумца ён ператварыўся ў глыбока кансерватыўнага і вельмі рэлігійнага чалавека.

У 1859 годзе Дастаеўскія пакідаюць Сяміпалацінск, а ў 1860 годзе Дастаеўскі з жонкай і прыёмным сынам Паўлам вяртаецца ў Пецярбург, але тайнае назіранне за ім не спыняецца да канца яго дзён. У перыяд з 1860 па 1866 гг.: ён працуе з братам ва ўласным часопісе, піша раманы «Занатоўкі з мёртвай хаты», «Зняважаныя і абражаныя», «Зімнія нататкі аб летніх уражаннях» і «Занатоўкі з падполля».

Паездка за мяжу з маладой эмансіпаванай асобай Апалінарыяй Суславай, спусташальная гульня ў рулетку, пастаянныя спробы здабыць грошы і ў той жа час — смерць жонкі і брата ў 1864 годзе. Гэты час, калі Дастаеўскі адкрыў для сябе Захад і пачаў ненавідзець яго.

У бязвыхадным матэрыяльным становішчы Дастаеўскі піша раздзелы «Злачынства і пакарання», пасылаючы іх адразу ў часопісны набор, і яны друкуюцца з нумара ў нумар. У гэты ж час ён абавязаны напісаць «Гульца», на што ў яго не хапае фізічных сіл. Параіўшыся з сябрамі, Дастаеўскі бярэ маладую стэнаграфістку, якая дапамагае справіцца з задачай. Раман «Злачынства і пакаранне» скончаны і аплачаны вельмі добра, але каб гэтых грошай у яго не адабралі крэдыторы, пісьменнік выязджае за мяжу са сваёй памочніцай Ганнай Рыгораўнай, яго новай жонкай. Сніткіна ўладкавала жыццё пісьменніка, узяла на сябе ўсе эканамічныя пытанні яго дзейнасці, а з 1871 года Дастаеўскі назаўжды кідае рулетку.

У 1868 г. напісаны раман «Ідыёт».

Апошнія гады жыцця неверагодна плённыя: 1872 — «Нячысцікі», 1873 — пачатак «Дзённіка пісьменніка» (серыя фельетонаў, нарысаў, палемічных нататак і гарачых публіцыстычных нататак), 1875 «Падлетак», 1876 — «Рахманая», 18791880 — «Браты Карамазавы».

Нягледзячы на тую вядомасць, якую Дастаеўскі атрымаў у канцы свайго жыцця, сапраўды вечная, сусветная слава прыйшла да яго пасля смерці. Напрыклад, Фрыдрых Ніцшэ прызнаваў, што Дастаеўскі адзіны, хто здолеў яму растлумачыць, што такое чалавечая псіхалогія.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Даследуючы складаны і супярэчлівы свет чалавека, чые свабода і ідэалы знішчаюцца аб'ектыўнымі ўмовамі быцця, Ф. Дастаеўскі бачыў перамогу добрага пачатку не ў знешняй змене сацыяльнага асяроддзя, а найперш ва ўнутраным пераўтварэнні асобы. Апорай чалавеку служыць не столькі розум, колькі маральнае пачуццё, здольнае ўзвысіцца над эгаістычнымі і карыслівымі намерамі, дапамагчы знайсці сябе ў самаадданым служэнні іншым людзям. Без гэтага, на яго думку, немагчыма захаваць і развіць у сабе асобу. Ён лічыў, што калі хочаш жыць асэнсавана, трэба быць самім сабой, але жыць не для сябе. Перамагчы зло, што «тоіцца ў чалавецтве», можна толькі такім шляхам, хаця рэальнасць дасягнення гэтай мэты выклікала сумненне і ў самога пісьменніка. Рэвалюцыйны рух, пазбаўлены маральнай асновы, калі мэта апраўдвае сродкі, ён адвяргаў як антыгуманістычны. Дабро нельга навязваць сілаю, набыць коштам «злых» учынкаў. Асабісты прыклад «дабра ў дзеянні» мацней за любую тэорыю, любыя аргументы, і Дастаеўскі шукаў «станоўчага добрага чалавека». Пры ўсёй сваёй супярэчлівасці творчасць пісьменніка служыць гуманізму, барацьбе чалавецтва за ідэалы справядлівасці і дабра[13].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Бороздин А. К. Достоевский, Федор Михайлович // Русский биографический словарь СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 608–670.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 А. Кирпичников Достоевский, Федор Михайлович // Энциклопедический словарь СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 72–81.
  4. 4,0 4,1 4,2 Белкин А. А. Достоевский Ф. // Краткая литературная энциклопедия Масква: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  5. (unspecified title)
  6. (unspecified title)
  7. Fjodor Dostojewski
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118527053 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  9. http://www.sciencedirect.com/science/article/pii/0304347981900478
  10. http://www.jstor.org/stable/40922230
  11. 11,0 11,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11900477j
  12. Артыкул Алеся Кажэдуба «Родом от Данилы Ртищева» на сайце «Литературной газеты»: Анна Григорьевна Достоевская написала в 1897 г. священнику в село Достоево на Брестчине: «Мой покойный муж Фёдор Михайлович Достоевский много раз говорил мне, что его род происходит из (исторической) Литвы от пинского маршалка Достоевского, избранного в сейм в 1598 г. Пётр Достоевский и его потомки жили в Достоеве».
  13. Чалавек і грамадства (1998)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дастаеўскі Шаблон:Экранізацыі Фёдара Дастаеўскага Шаблон:Руская філасофія