Рагозенскі сярэбраны скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рагозенскі срэбраны скарб — калекцыя срэбранага посуду старажытнафракійскай эпохі (канец V — пачатак IV стагоддзя да нашай эры), знойдзеная ў балгарскай вёсцы Рагозен.

Гісторыя знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Блюда з рагозенскага скарба

Восенню 1985 года трактарыст-ветэран Іван Саваў з вёскі Рагозен падчас капання на сваім гародзе арашальнай канавы наткнуўся на збан. Працягнуўшы капаць далей, ён і яго жонка выцягнулі з зямлі яшчэ 64 пацямнеўшыя ад часу і бляшаныя па выглядзе рэчы (збаны, чашы, блюды). Вырашыўшы, што гэта рэчы царкоўнага абіходу, сяляне аднеслі знаходку ў хату і, паведаміўшы вясковаму старасце (кмету), працягнулі працу на гародзе.

Кмет патэлефанаваў у акружны цэнтр Врацу ў Гістарычны музей, прыехалі археолагі і нечакана знайшлі яшчэ адну яму, у якой было яшчэ 100 пасудзін. Такім чынам, у скарбе было 165 рэчаў з срэбра агульнай вагой 20 кг. Гэта былі фіалы, 54 збаны і 3 звычайныя чашы. Усе яны былі упрыгожаны гравіроўкай, а на асобных меліся ўпрыгожванні ў выглядзе залатых пялёсткаў.

Гістарычнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Збан з Рагозенскага скарба

Археолагі лічаць, што скарб з'яўляецца прыватнай калекцыяй, якую на працягу мінімум паўстагоддзя збірала нейкая мясцовая шляхетная сям'я. Закапана прыблізна ў канцы IV стагоддзя да н. э.

У дэкаратыўным афармленні пасудзін выкарыстоўваюцца разнастайныя матывы, характэрныя для розных перыядаў IV стагоддзя да н. э. Мяняюцца па чарзе геаметрычныя фігуры: раслінныя элементы — галіны дрэў, ружовыя парасткі, кветкі лотасу, жалуды; выявы жывёл — фантастычных (крылатыя львы-грыфоны, крылатыя коні — пегасы, крылатыя казлы) і рэалістычных (сабакі, пантэры, птушкі, гіпапатамы). На адным з фіялаў — верагодна, грэчаскім па паходжанні — адлюстраваны Геракл і афінская жрыца Аўга. Адна з неразгаданых міфалагічных сцэн — дзве калясніцы, у якія пазапраганы чацвёркі крылатых коней з жанчынамі-вознікамі ў доўгіх вопратках, якія развяваюцца.

Вельмі важная для гістарычнай навукі выява фракійскай Вялікай Багіні, якую нават старажытныя грэкі ўшаноўвалі пад імянем Бендыда. Яна адлюстравана як магутная вершніца на льве ці ў калясніцы з квадрыгай коней.

На асобных ёмістасцях захаваліся надпісы, у якіх згадваюцца фракійскія асабістыя імёны, а таксама назвы невядомых цяпер фракійскіх паселішчаў. Хутчэй за ўсё, гэта імёны майстроў, якія выраблялі посуд, і месцы іх пражывання.

Станам на 2016 год скарб захоўваецца ў гістарычным музеі ў Сафіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]