Цела (даўжыня 100—300 мкм) прадаўгавата-авальнае, укрыта відазмененымі раснічкамі: на спіне кароткія адчувальныя шчацінкі, на брушку зліваюцца ў пучкі, так званыя цыры, з дапамогая якіх стыланіхіі рухаюцца.
У сусветнай фауне апісана каля 20 відаў. Жывуць у прыдонным слаі саланаватых і прэсных вадаёмаў. На Беларусі найбольш пашырана стыланіхія ракушкавая (Stylonychia mytilus).