Сямён Война

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Война
4-ы кашталян мсціслаўскі
29 снежня 1588 — 1599
Папярэднік Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч
Пераемнік Сокал Война
маршалак гаспадарскі
2 сакавіка 1584 — 29 снежня 1588
цівун ужвенцкі[d]
з 1567

Смерць не раней за 1 сакавіка 1599 і не пазней за 17 ліпеня 1599
Род Войны-Грычынавічы
Бацька Война Мацвеевіч Грычына
Жонка Фядора з Маноўскіх[d] і Альжбета з Кэнштартаў[d][1]
Дзеці Абрагам Война, Мацей Война, Вінцэнт Война і Барбара Сямёнаўна Вайнянка[d]
Веравызнанне праваслаўе[1]

Сямён Войнавіч Грычынавіч (? — 1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі.

Моладаўскі звон.

З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе на памяць пра летась памерлага бацьку заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Іванам Спрогісам у канцы XIX ст.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай з Кэнштартаў.

  • (1) Мацей
  • (1) Вінцэнт
  • (1) Андрэй
  • (1) Бенедыкт
  • (1) Аўдоцця
  • (1) Марына
  • (1) Ганна
  • (2) Рыгор
  • (2) Аляксандр
  • (2) Варвара
  • (2) Алена,

гэтых дзяцей ён згадвае ў сваім тастаменце. Аднак, яшчэ трое яго сыноў «Сямёнавічаў, кашталянічаў мсціслаўскіх»:

не згаданы ў тастаменце, з якой прычыны і хто іх маці -- не вядома.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. — Киев, 1898. Кн. 12.