Адынцы
Выгляд
Адынцы́ — шляхецкі род герба «Адынец».
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду:
- Ян (?—?), уладальнік маёнтка Ліцвінаўка ў 1700[1].
- Марцін (?—?), сын Яна, скарбнік смаленскі ў 1745[1].
- Станіслаў (?—?), унук Яна, упамінаецца ў 1753[1].
- Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Галоўным Трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей (сярод іх пісьменнік А. Адынец)[1].
- Антон Эдвард (1804—1885), сын Тадэвуша, польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец[1].
Верагодна, да гэтага роду належаў генерал Вінцэнт Адынец (1865—1952), які нарадзіўся ў сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Р. В. Баравы, Л. Л. Чарняўская. Адынцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. В. Баравы, Л. Л. Чарняўская. Адынцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Адынцы гербу «Адынец» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адынцы