Азяранскае возера
Выгляд
Азяранскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 121,3[1] м |
Даўжыня | 0,96 км |
Шырыня | 0,63 км |
Плошча | 0,49 км² |
Аб’ём | 0,00151 км³ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 25 км² |
Упадаюць | рака Сіпа |
Выцякаюць | рака Сіпа |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Азяранскае — возера ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сіпа (працякае праз возера), за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Масты, каля вёскі Малыя Азёркі.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Аб’ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 25 км². Вакол возера забалочаная пойма.
Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая. Уздоўж берагоў зарастае.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-98. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азяранскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).