Сіпа (рака)
| Сіпа | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 26 км |
| Басейн | 147 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Грабава |
| • Каардынаты | 53°11′24,10″ пн. ш. 24°54′25,60″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Шчара |
| • Месцазнаходжанне | на паўночны захад ад вёскі Пясчанка |
| • Каардынаты | 53°24′02″ пн. ш. 24°54′44,60″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,7 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
| Раёны | Зэльвенскі раён, Мастоўскі раён |
|
|
|
Сі́па[1] — рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Сіпа мае балцка-яцвяжскае паходжанне.[крыніца?]
Заходнябалцкім мовам (прускай і яцвяжскай) уласцівы пераход š, ž > s, z.[крыніца?]
На гэтай падставе да яцвяжскіх таксама залучаюцца назвы Свіцязь, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), бо ва ўсходнябалцкім літоўскім афармленні яны мелі б выгляд Švit-, Želv-, Žiet-.[крыніца?] Апошнія два, апроч таго, у непасрэднай блізіні да Сіпы.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёна, цячэ праз возера Азяранскае, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Пясчанка Мастоўскага раёна. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае: ад вёскі Букштава да вёскі Малыя Азёркі (3 км) і ад пункта за 1,4 км ніжэй возера Азяранскае да вёскі Баяры (6 км). Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сіпа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Ліст карты N-35-86. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
- Ліст карты N-35-98. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1985 год. (руск.)