Айварс Сіліньш
Айварс Сіліньш | |
---|---|
лат.: Aivars Siliņš | |
Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2016 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Elīna Siliņa[d] і Ojārs Siliņš[d] |
Альма-матар |
Айварс Сіліньш (латыш. Aivars Siliņš; 12 кастрычніка 1947, Вэцумніекі, Латвійская ССР — 10 красавіка 2016) — латвійскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 кастрычніка 1947 года ў невялікім пасёлку Вэцумніекі Баўскага раёна. У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Я. Вітола (4 школа-студыя «тэатра Дайлес», выкладчык - Петэрыс Петэрсанс). Дыпломная праца - роля спадара Дыяфуаруса ў п'есе Мальера «Уяўны хворы». У спектаклях тэатра "Дайлес" прымаў ўдзел з 1966 года. Першая буйная роля - Янус у п'есе Маці Унта "Што я, мой свет?" (пастаноўка Юрыса Стрэнгі).
Быў адным з акцёраў тэатра Дайлес (ранейшая назва — Мастацкі акадэмічны тэатр імя Я.Райніса) у Рызе, на сцэне якога выступаў з 1966 па 2015 год, пасля чаго цяжка захварэў.
Айварс Сіліньш памёр 10 красавіка 2016 года.