Акарыформныя кляшчы (Acariformes) — надатрад павукападобных з падкласу кляшчоў (Acari). Налічваюць звыш 30 тысяч відаў[1]. Для кляшчоў гэтага надатраду характэрны анамарфоз — дабудоўванне сегментаў у ходзе жыцця.
У складзе куцікулы, якая пакрывае шчацінкі гэтых кляшчоў, прысутнічае пласт акцінахіціну (англ.: actionochitin), які выклікае падвойнае праменепраламленне плоскапалярызаванага святла. Гэта прыкмета, а таксама наяўнасць трыхаботрый і некаторых іншых адчувальных шчацінак адрознівае прадстаўнікоў дадзенага надатраду ад іншых груп кляшчоў і паказвае на монафілію гэтай групы.
Па новай класіфікацыі (2009, 2011), кладам саркаптыформныя кляшчы (Sarcoptiformes) і трамбідыформныя кляшчы (Trombidiformes) нададзены ранг атрадаў, а былым атрадам і падатрадам — статус падатрадаў і інфраатрадаў адпаведна[2][3]. Для параўнання прыводзіцца альтэрнатыўная класіфікацыя па дадзеных Дж. Халана (Joel Hallan)[4].
↑Norton, R. A.; Behan-Pelletier, V. M. 2009. Chapter fifteen. Suborder Oribatida. Pp. 430—564 in: Krantz, G.W.; Walter, D.E. (eds) A manual of acarology. Third edition. Texas Tech University Press, Lubbock Texas.
Domes, K.; Althammer, M.; Norton, R. A.; Scheu, S.; Maraun, M. 2007. The phylogenetic relationship between Astigmata and Oribatida (Acari) as indicated by molecular markers. Experimental & applied acarology42: 159—171. DOI:10.1007/s10493-007-9088-8.