Перайсці да зместу

Алабамскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алабамскі ўніверсітэт
англ.: University of Alabama
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Alabama
Заснаваны 1820
Студэнты 37 100, 59 226[1] і 40 846[2]
Краіна
Размяшчэнне Таскалуса, Алабама, ЗША
Сайт ua.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алабамскі ўніверсітэт (англ.: University of Alabama) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таскалуса ў штаце Алабама.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны ў 1820 годзе і быў адкрыты для студэнтаў у 1831 годзе. Ён з'яўляецца старэйшым і буйнейшым дзяржаўным універсітэтам штата.

Універсітэт прапануе праграмы навучання ў 13 акадэмічных каледжах і школах, якія дазваляюць атрымаць ступені бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара. Адзіная дзяржаўная школа права ў штаце знаходзіцца менавіта ў Алабамскім ўніверсітэце. Іншыя акадэмічныя праграмы, недаступныя ў іншых месцах у Алабаме, уключаюць праграмы ў галіне антрапалогіі, камунікацый і навук аб інфармацыі, металургічнай інжынерыі, музыкі, раманскіх моў і сацыяльнай працы.

Будучы адным з першых дзяржаўных універсітэтаў, створаных яшчэ ў пачатку ХІХ стагоддзя на тагачаснай паўднёва-заходняй мяжы Злучаных Штатаў, універсітэт пакінуў значны след у гісторыі штата, рэгіёна і дзяржавы за апошнія два стагоддзі. Вучэльня была цэнтрам актыўнасці падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША і руху за грамадзянскія правы.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж камунікацыі і навук аб інфармацыі
  • Каледж навук аб грамадскім здароўі
  • Каледж бесперапыннага навучання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Школа аспірантуры
  • Ганаровы каледж
  • Каледж навук аб атачэнні чалавека
  • Школа права
  • Каледж медсястрынства
  • Школа сацыяльнай працы