Алапатыя
Алапатыя — тэрмін, які звычайна выкарыстоўваецца гамеапатамі і прыхільнікамі іншых кірункаў альтэрнатыўнай медыцыны для абазначэння фармакатэрапіі і іншых метадаў агульнапрынятай медыцыны[1]. Ён быў уведзены заснавальнікам гамеапатыі Ганеманам, які супрацьпастаўляў «алапатыю» гамеапатычным метадам — назначэнню прэпаратаў, якія выклікаюць сімптомы, аналагічныя сімптомам хваробы.
У сучаснай медыцыне тэрмін практычна не ўжываецца, бо нават у выпадку сучаснай сімптаматычнай тэрапіі лячэнне ў найбольшай ступені арыентавана на падаўленне паталагічных працэсаў, а не іх знешніх праяў. Выкарыстанне тэрміна ў класічнай медыцыне захавана толькі пры параўнанні вынікаў клінічных выпрабаванняў гамеапатычных і звычайных («алапатычных», «артадаксальных») лекавых сродкаў.
Больш таго, уздзеянне прэпаратаў на хворы і здаровы арганізм нярэдка рознае: так, напрыклад, прыняцце аспірыну не выклікае паніжэння тэмпературы ў здаровых, гэта значыць аспірын у гэтым выпадку не з'яўляецца прэпаратам, які выклікае сімптомы, процілеглыя сімптомам хваробы.
Разам з тым, тэрмін «алапатыя» шырока ўжываецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай медыцыны і, асабліва, гамеапатыі, для абазначэння як медыкаментозных метадаў тэрапіі, так і для навуковых прынцыпаў класічнай медыцыны.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Роберт Т. Кэррол Аллопатия // Энциклопедия заблуждений: собрание невероятных фактов, удивительных открытий и опасных поверий = The Skeptic's Dictionary: A Collection of Strange Beliefs, Amusing Deceptions, and Dangerous Delusions. — М.: «Диалектика», 2005. — С. 18-19. — ISBN 5-8459-0830-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аллопатия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.