Алег Васілевіч Касцючэнка
Выгляд
Алег Васілевіч Касцючэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Васіль Кузьміч Касцючэнка |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жанравая карціна, партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Васіль Касцючэнка |
Сайт | olegart.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Але́г Васі́левіч Касцючэ́нка (12 красавіка 1984, Мінск) — сучасны беларускі мастак-жывапісец, манументаліст. Паходзіць з дынастыі беларускіх жывапісцаў. Бацька — мастак Васіль Касцючэнка. Брат бацькі — мастак Аляксандр Касцючэнка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2000—2003 гадах вучыўся Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, у 2003—2009 гадах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні манументальнага жывапісу.
Працуе ў галіне манументальнаяга і станковага жывапісу. Творы мастака часта маюць філасофскі падтэкст і метафарычны змест.
З'яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі. Актыўна ўдзельнічае ў Рэспубліканскіх, міжнародных мастацкіх выставах Беларусі, Расіі, Германіі, Швецыі, Польшчы.
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Падарожжа»
- 2006 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка «Як я правёў лета»
- 2007 — Міжнародная мастацкая выстаўка «Чалавек і кола». Праект «Імага»
- 2007 — Міжнародны Пленэр «Дом паэта Ігара Севяраніна», Волагда
- 2008 — Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Партрэт у жывапісу, графіцы і скульптуры»
- 2008 — «Сонечны квадрат», ЦДМ. Масква
- 2009 — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Рэспубліканская выстаўка пейзажу імя Віталя Цвіркі
- 2010 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка
- 2010 — «Сонечны квадрат», ЦДМ. Масква
- 2011 — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Рэспубліканская выстаўка «Арт-шаг»
- 2011 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка
- 2012 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка
- 2012 — Праект «Inter Face», Нацыянальная школа прыгажосці[1]
- 2012 — Арт-праект «Апакаліпсіс», галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 2013 — Арт-праект H2O, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 2013 — Рэспубліканская выстаўка «Ад з'езда да з'езду», Палац Мастацтва, Мінск
- 2014 — Рэспубліканская выстаўка «NUDE», Цэнтр Сучаснага Мастацтва, Мінск
- 2014 — Рэспубліканская выстаўка секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў «Лабірынт», Палац Мастацтва, Мінск
- 2014 — Рэспубліканская выстаўка Беларускага саюза мастакоў «Арэна — Беларт», Палац мастацтва, Мінск
- 2014 — Рэспубліканская моладзевая выстаўка Беларускага саюза мастакоў «UNDER 35», Палац мастацтва, Мінск
- 2014 — Рэспубліканская выстаўка секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва «Спектар», Палац мастацтва, Мінск
- 2014 — Арт-праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва, куратар Т. Маркіна[2]
- 2014 — Рэспубліканская выстаўка Беларускага саюза мастакоў «Кастусь Каліноўскі», Палац мастацтваў, Мінск.
- 2014 — Біенале «ПаСТУЛат-2014», галерэя «Універсітэт Культуры», Мінск
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Букет», 2013. Палатно, алей, 100 х 120 см.
-
«Мелодыя кахання», 2014. Палатно, алей, 70 х 90 см.
-
«Чырвоныя пантофлі», 2014. Палатно, алей, 70 х 70 см.
-
«Люлька Ван Гога», 2012. Палатно, алей, 50 х 150 см, прыватная калекцыя.
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20120410213515/http://kyky.org/afisha/exhibition/priezientatsiia-proiekta-vystavki-sierghieia-varkina-i-oliegha-kostiuchienko-inter-face-2012-04-12 Архівавана 10 красавіка 2012. Архівавана 10 красавіка 2012. Презентация проекта-выставки Сергея Варкина и Олега Костюченко «Inter Face» (руск.)] Архівавана 10 красавіка 2012.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150120010446/http://artdigest-belarus.com/afisha/ Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. АртДайджест—Беларусь. Пресс-релиз выставки «Диалог эпох. Интерпретации» (руск.)] Архівавана 20 студзеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Алег Васілевіч Касцючэнка на Вікісховішчы |
- Сайт мастака Архівавана 16 мая 2017.
- Алег Касцючэнка
- Мастак Касцючэнка Алег Васілевіч Архівавана 3 ліпеня 2014.
- Лятучы Універсітэт(недаступная спасылка)