Алег Уладзіміравіч Крошкін
Алег Уладзіміравіч Крошкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 2020 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Жанр | станковы жывапіс[d] і графіка |
Вучоба | |
Член у |
Алег Уладзіміравіч Крошкін (7 ліпеня 1950, пас. Сокал-Далінскі, Сахалінская вобласць, РСФСР — 7 лістапада 2020, Віцебск) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1972 годзе. Экспануецца з 1971 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыў у Віцебску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Для твораў уласцівыя зварот да стылістыкі прымітыву і поп-арту, гарадскога фальклору, дэкаратыўнасць колеравага рашэння, выкарыстанне калажу, іранічны характар вобразаў.
Сярод работ: «Беспрадметнае», «Тры дрэвы» (1985), «Кампазіцыя ў жоўтых тонах» (1988), «Партрэт аголенай» (1989), «Ноч і дзень» (1990), «Думкі пра горад» (1990), «Закаханыя» (1994), «Творчасць» (1997), «Жарсць. Закаханыя» (2000), «Белая карціна» (2002), «Чорная карціна» (2002), «Мастак і мадэль» (2003), «Лірычнае нішто» (2004), «Рух» (2004), «Мастак на пленэры» (2004), «Торс» (2005); серыі «Мой горад» (1989—1991), «З жыцця птушак» (1989—1991) і інш.
Творы знаходзяцца ў народным музеі г. Шчэцін (Польшча), Віцебскім мастацкім музеі, арт-цэнтры Марка Шагала (г. Віцебск), Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), зборы Прыорбанка (мінскім і віцебскім аддзяленнях), Ратушы г. Франкфурт-на-Одэры, калекцыі паэта Яўгена Еўтушэнкі (Расія), айчынных і замежных прыватных калекцыях.
Удзельнік міжнародных пленэраў «Мастак і экалогія» (пас. Сенеж (Маскоўская вобл., г. Масква, 1991), I Міжнароднага пленэру імя М. Шагала (г. Віцебск, 1994), «PANODERAMA» (г. Франкфурт-на-Одэры, 2003), пленэру ў г. Рэзэкнэ (Латвія, 2008).
Прымаў удзел у выстаўках у Польшчы, Беларусі, Расіі, Германіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыбульский, М. Л. Крошкин Олег Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 6—7.
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Сахалінскай вобласці
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі