Алекс Салманд
Алекс Салманд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Alex Salmond, Ailig Salmond | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэк Мак-Конел | ||||||
Пераемнік | Нікола Стэрджэн | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1954 (69 гадоў) |
||||||
Смерць |
12 кастрычніка 2024[2] (69 гадоў)
|
||||||
Бацька | Robert Salmond[d][4] | ||||||
Маці | Mary Stewart Salmond[d][5] | ||||||
Жонка | Moira Salmond[d] | ||||||
Нацыянальнасць | шатландзец | ||||||
Веравызнанне | Царква Шатландыі[d] | ||||||
Партыя | Шатландская нацыянальная партыя | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | alexsalmond.scot (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Эліят Андэрсан Салманд (англ.: Alexander Elliot Anderson Salmond, больш вядомы як Алекс Салманд, англ.: Alex Salmond, шатл. гэл.: Ailig Salmond; 31 снежня 1954[6][7][…], Лінлітгау[d], Уэст Лотыян[d][1] — 12 кастрычніка 2024[2], Охрыд[3]) — шатландскі палітык, першы міністр Шатландыі з 16 мая 2007 года да 18 да лістапада 2014 года, лідар Шатландскай нацыянальнай партыі з 22 верасня 1990 года да 26 верасня 2000 года і з 3 верасня 2004 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 снежня 1954 года ў Лінлітгау (Вялікабрытанія).
Скончыў Сент-Эндрускі ўніверсітэт. З 1980 па 1987 гады служыў у Каралеўскім банку Шатландыі. Салманд ператварыў Шатландскую нацыянальную партыю ў другую па значэнні партыю рэгіёна. Незвычайна тое, што Салманд быў дэпутатам Палаты абшчын і не мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Галірудзе. Гэта пасада перайшла да яго намесніка. Пасля свайго перавыбрання, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 года. І яму гэта ўдалося[8].
18 верасня 2014 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі ад Вялікабрытаніі[9], па выніках якога 55,3 % выбаршчакаў выступілі супраць незалежнасці. Пасля гэтага Салманд падаў у адстаўку з пасады першага міністра.
Памёр 12 кастрычніка 2024 года ў Охрыдзе (Паўночная Македонія).
Зноскі
- ↑ а б Kellner P. Alex Salmond // Alex Salmond Праверана 1 мая 2020.
- ↑ а б Former first minister of Scotland Alex Salmond dies
- ↑ а б Поранешниот шкотски премиер Салмонд ненадејно почина во Охрид — 2024.
- ↑ Obituary: Robert Salmond, civil servant and war veteran who raised a future First Minister — Edinburgh: 2017. — ISSN 0307-5850
- ↑ а б Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ Alexander Elliot Anderson (Alex) Salmond // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Alex Salmond // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ал. А Громыко, Великобритания эпоха реформ, М 2007
- ↑ Scotland’s political bruiser — FT.com