Перайсці да зместу

Алекс Салманд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алекс Салманд
Alex Salmond, Ailig Salmond
Сцяг4-ы Першы міністр Шатландыі Сцяг
16 мая 2007 — 19 лістапада 2014
Папярэднік Джэк Мак-Конел
Пераемнік Нікола Стэрджэн
Сцяг Лідар Шатландскай нацыянальнай партыі
з 22 верасня 1990 па 26 верасня 2000
з 3 верасня 2004

Нараджэнне 31 снежня 1954(1954-12-31) (69 гадоў)
Смерць 12 кастрычніка 2024(2024-10-12)[2] (69 гадоў)
Маці Mary Stewart Salmond[d]
Жонка Moira Salmond[d]
Нацыянальнасць шатландзец
Веравызнанне Царква Шатландыі[d]
Партыя Шатландская нацыянальная партыя
Член у
Адукацыя
Сайт alexsalmond.scot (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Эліят Андэрсан Салманд (англ.: Alexander Elliot Anderson Salmond, больш вядомы як Алекс Салманд, англ.: Alex Salmond, шатл. гэл.: Ailig Salmond; 31 снежня 1954(1954-12-31)[4][5], Лінлітгау[d], Уэст Лотыян[d][1]12 кастрычніка 2024(2024-10-12)[2], Охрыд[3]) — шатландскі палітык, першы міністр Шатландыі з 16 мая 2007 года да 18 да лістапада 2014 года, лідар Шатландскай нацыянальнай партыі з 22 верасня 1990 года да 26 верасня 2000 года і з 3 верасня 2004 года.

Нарадзіўся 31 снежня 1954 года ў Лінлітгау (Вялікабрытанія).

Скончыў Сент-Эндрускі ўніверсітэт. З 1980 па 1987 гады служыў у Каралеўскім банку Шатландыі. Салманд ператварыў Шатландскую нацыянальную партыю ў другую па значэнні партыю рэгіёна. Незвычайна тое, што Салманд быў дэпутатам Палаты абшчын і не мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Галірудзе. Гэта пасада перайшла да яго намесніка. Пасля свайго перавыбрання, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 года. І яму гэта ўдалося[6].

18 верасня 2014 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі ад Вялікабрытаніі[7], па выніках якога 55,3 % выбаршчакаў выступілі супраць незалежнасці. Пасля гэтага Салманд падаў у адстаўку з пасады першага міністра.

Памёр 12 кастрычніка 2024 года ў Охрыдзе (Паўночная Македонія).

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Алекс Сэлманд

Зноскі

  1. а б Kellner P. Alex Salmond // Alex Salmond Праверана 1 мая 2020.
  2. а б Former first minister of Scotland Alex Salmond dies
  3. а б Поранешниот шкотски премиер Салмонд ненадејно почина во Охрид — 2024.
  4. Alexander Elliot Anderson (Alex) Salmond // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Alex Salmond // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Ал. А Громыко, Великобритания эпоха реформ, М 2007
  7. Scotland’s political bruiser — FT.com