Перайсці да зместу

Алена Іванаўна Алексіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Іванаўна Алексіна
старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта[d]
31 жніўня 2018 — 3 верасня 2020
Пераемнік Сяргей Ермаліцкі

Нараджэнне 16 мая 1966(1966-05-16)[1] (58 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Алена Іванаўна Алексіна (нар. 16 мая 1966, в. Беразіна, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка.

Нарадзілася 16 мая 1966 года ў вёсцы Беразіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларуска[3].

Працоўную дзейнасць пачала ў 1983 годзе на Гомельскай фабрыцы цацак[3].

У 1985—1990 гадах вучылася ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». Пасля заканчэння інстытута працавала ў аддзеле сацыяльнай абароны Буда-Кашалёўскага райвыканкама: інспектарам, галоўным інспектарам, загадчыцай аддзела. У 2002—2004 гадах — начальніца ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне Буда-Кашалёўскага райвыканкама[3].

У 2004 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай». Працавала намесніцай старшыні Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта[3].

У верасні 2020 года назначана намесніцай старшыні Гомельскага гарвыканкама[3].