Алеся Ігараўна Дацко
Алеся Ігараўна Дацко | |
---|---|
Олеся Ігорівна Дацко | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Украіна |
Маці | Зяновія Міхайлаўна Шульга |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта, грамадская актывістка |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | Львоўская нацыянальная акадэмія мастацтваў |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Львоўскі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Анатоль Іванавіч Мокій |
Алеся Ігараўна Дацко (нар. 26 лістапада 1977 года ў Львове) — украінскі навуковец, эканаміст, грамадскі дзеяч, доктар эканамічных навук.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Львове ў 1977 годзе. Скончыла львоўскую сярэднюю школу № 40 (1991 год), Украінскі грэка-каталіцкі ліцэй імя Клімента Шаптыцкага (1995 год). Вышэйшую адукацыю атрымала на таваразнаўча-камерцыйным факультэце Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу ў 2000 годзе. З 2001 года працуе ў Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў, з 2004 года — на кафедры менеджменту мастацтва.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе ў Нацыянальным інстытуце стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны абараніла дысертацыю на саісканее навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Развіццё прадукцыйных сіл і рэгіянальная эканоміка» на тэму «Арганізацыйна-эканамічнае забеспячэнне фарміравання міжрэгіянальных кластараў народных тэкстыльных промыслаў».
У 2011 годзе ў Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу абараніла дысертацыю на саісканее навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці «Таваразнаўства» на тэму «Выкарыстанне натуральных фарбавальнікаў для пашырэння асартыменту і павышэння якасці тэкстыльных матэрыялаў».
У 2014 годзе атрымала навуковае званне дацэнта. У 2015 годзе скончыла дактарантуру Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны.
У 2021 годзе у Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце паспяхова абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай» на тэму «Забеспячэнне эканамічнай бяспекі Украіны: сацыяльна-гуманітарнае вымярэнне».
З’яўляецца аўтарам некалькіх соцень навуковых і навукова-метадычных публікацый, артыкулаў і манаграфій.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнік такіх грамадскіх арганізацый як «Цэнтр грамадскіх інавацый» (укр.: «Центр суспільних інновацій»), «Рэформы разам» (укр.: «Реформи разом») і дабрачынны фонд «Мы — адзіная сям’я» (укр.: «Ми — єдина родина»). Удзельнік некалькіх іншых грамадскіх арганізацый, сярод якіх «Абнова» (укр.: «Обнова»), «Народнае дзеянне Львоў» (укр.: «Народна дія Львів») і інш.
Член Грамадскай рады пры Львоўскай абластной дзяржаўнай адміністрацыі, член Камісіі ўнутранай і інфармацыйнай палітыкі, е-кіравання і е-дэмакратыі.
Сакратар навукова-метадычнай падкамісіі па спецыяльнасці «Менеджмент сацыякультурнай дзейнасці» сектара вышэйшай адукацыі Навукова-метадычнай рады Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.