Алеуцкі хрыбет
Выгляд
Алеўцкі хрыбет | |
---|---|
англ. Aleutian Range | |
Краіна | |
Рэгіён | Аляска |
Перыяд утварэння | неаген, антрапаген |
Даўжыня | 850 км |
Вышыня | 3108 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алеу́цкі хрыбет — горны хрыбет на паўвостраве Аляска, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі; тэрыторыя ЗША.
Даўжыня каля 850 км. Ланцуг вулканічных конусаў вышынёй 2500—3000 м. Найбольшая вяршыня — гара Рэдаут (3108 м). 10 дзеючых вулканаў (Іліямна, Катмай, Паўлава і інш.). На схілах субарктычныя лугі, горная тундра. На вяршынях шматгадовыя снягі і ледавікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алеуцкі хрыбет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).