Перайсці да зместу

Альберт Кацярынавіч Кавас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Кацярынавіч Кавас
Дата нараджэння 12 снежня 1800(1800-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1863(1863-05-22)[1] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя
Бацька Catterino Cavos[d]
Маці Camilla Baglioni[d][2]
Дзеці Caesar Cavos[d], Camilla Cavos[d] і Q130543569?
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург, Масква
Архітэктурны стыль позні класіцызм, эклектыка
Найважнейшыя пабудовы Марыінскі тэатр у Санкт-Пецярбургу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберт Кацярынавіч Кавас (12 снежня 1800, Санкт-Пецярбург — 22 мая 1863, Пецяргоф) — італьянскі і расійскі архітэктар, будаўнік тэатраў, акадэмік архітэктуры (1846).

Альберта (Альберт) Кавас нарадзіўся ў Пецярбургу, скончыў матэматычнае аддзяленне універсітэта ў Падуі. Вярнуўшыся ў Расію ў 1829 годзе, быў накіраваны ў дапамогу К. І. Росі.

12 ліпеня 1830 года А. К. Кавас стаў архітэктарам Пажаскага корпуса; у 1832 годзе заняў пасады архітэктара Таварыства высакародных дзяўчын і Екацярынінскага вучылішча; у 1834 — архітэктара Паштовага ведамства, у 1838 — архітэктара Дэпартамента дзяржаўнай маёмасці. Акрамя таго, выконваў прыватныя заказы, напрыклад, аздабляў фасад дома Пашкова.

Самай вядомай яго працай у Пецярбургу стаў Марыінскі тэатр, пабудаваны ў 1860 годзе. У 1853—1856 гадах Кавас кіраваў аднаўленнем маскоўскага Вялікага тэатра.

Зноскі

  1. Alberto Cavos // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1