Альберта М’ельга
Альберта М’ельга | |
---|---|
ісп.: Alberto Mielgo | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, animation director, арт-дырэктар, sound designer, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2856960 |
Альберта М’ельга (ісп.: Alberto Mielgo, нар. 29 красавіка 1979, Мадрыд) — іспанскі рэжысёр, мастак і аніматар. Быў арт-дырэктарам мультсерыяла «Трон: Паўстанне»[1] і рэжысёрам кароткаметражных анімацыйных фільмаў «Сведка» (англ.: The Witness) і «Джыбара» (англ.: Jibaro), знятых для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты»[2].
Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі»[3] і двух прэмій «Эні»[4]. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альберта нарадзіўся 29 красавіка 1979 года. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Іспаніі. У цяперашні час Альберта жыве ў Лос-Анджэлесе, пасля працяглага жыцця ў розных краінах Еўропы і Азіі[5]. Акрамя работ у сферы анімацыі Альберта займаецца напісаннем карцін[6][7].
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Першымі вялікімі праектамі над якімі працаваў Альберто былі «Труп нявесты» за аўтарствам Ціма Бёртана, «The Beatles: Rock Band» і «Гары Потэр і Дары Смерці. Частка 1».
У 2013 годзе М'ельга быў наняты кампаніяй Disney у якасці арт-дырэктара мультсерыяла «Трон: паўстанне»[1]. Рэжысёр мультсерыяла Чарлі Бін патлумачыў, што ідэя запрашэння Альберто ў студыю заключалася ў стварэнні асаблівага стылю для анімацыйнага шоу, якога ніхто раней не бачыў ні па тэлебачанню, ні ў кіно[8]. У выніку Альберто атрымаў прэмію «Эмі»[3] і «Эні» за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка над гэтым мультфільмам.
У 2015 годзе Альберта працаваў мастаком-пастаноўшчыкам над анімацыйным фільмам студыі Sony «Чалавек-павук: праз сусветы». На сваёй пасадзе ён стварыў канцэпт і тэставы варыянт фільма[9]. Першапачаткова, галоўнай мэтай Альберто было даследаванне коміксаў, мінулага Чалавека-павука, магчымасцяў кінематаграфіі, мовы і стылю[10]. Па словах Дэніэла Кейлара, аднаго з аніматараў фільма «Чалавек-павук: Праз сусветы», анімацыя М’ельга была шырока ўспрынятая камандай і натхняла іх на працу да таго, як яны пачалі працаваць над фільмам[9]. Тэставая праца так і не была завершана — былі цалкам скончаны толькі чатыры кадры, якія вызначылі візуальную мову ўсяго фільма[9].
У 2019 годзе М’ельга напісаў і зняў эпізод «Сведка» для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты» ад Netflix, за працу над якім ён атрымаў 3 прэміі «Эмі»[3] і прэмію «Эні». Удзельніцтва Альберто ў серыяле пачалося з таго, што дырэктарка Габрыэле Пенакіёлі, якая яго курыравала, звяла Альберта з Дэвідам Фінчэрам і Цімам Мілерам, якія з’яўляліся прыхільнікамі яго папярэдняй працы[11]. У 2020 годзе Альберто зняў кінематаграфічны трэйлер «Кропка незвароту» для камп’ютарнай гульні «Watch Dogs: Legion»[12]. Візуальны стыль трэйлера шмат у чым паўтараў папярэднюю працу М’ельго для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты».
Таксама ў 2020 годзе Альберта быў прадстаўлены яшчэ адзін кароткаметражны анімацыйны фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper)[13], які распавядае аб яго асабістым бачанні любові і адносін паміж людзьмі[14]. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» (2022) у катэгорыі «Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм»[15]. 20 траўня 2022 года ў трэцім сезоне анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» выйшаў эпізод «Джыбара» (англ.: Jibaro), рэжысёрам якога з’яўляецца М’ельга[16].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 2013 годзе Альберта атрымаў прэмію «Эмі»[3] і «Эні»[4] за лепшую работу мастака-пастаноўшчыка над мультфільмам «Трон: Паўстанне».
- У 2019 годзе за работу над кароткаметражным анімацыйным фільмам «Сведка», знятым для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» Альберта атрымаў тры прэміі «Эмі»[3] за лепшую караткаметражную анімацыйную праграму, лепшую мастацкую пастаноўку і лепшую анімацыю, а таксама прэмію «Эні»[4] за лепшую мастацкую пастаноўку.
- Прэмія «Оскар» за лепшы анімацыйны караткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper)[15].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б 'TRON: Uprising' Series Premiere Review (англ.) . ScreenRant (8 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Olivia Ovenden. David Fincher's 'Love, Death & Robots' Is A Deep Dive Into Darkness (англ.) . Esquire (14 сакавіка 2019). Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ а б в г д Alberto Mielgo (англ.). Television Academy. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ а б в 48th Annual Annie Awards (англ.). annieawards.org. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2015. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Alberto Mielgo (англ.). www.trojan-unicorn.com. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ "TRON: Uprising" Art Director Alberto Mielgo Will Exhibit in Downtown L.A. (англ.) . Cartoon Brew (11 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Alberto Mielgo (англ.) . Contemporary Art Curator Magazine. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Tron: Uprising Producers Talk Timelines, Influences & the Grid (англ.) . CBR (18 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ а б в Alberto Mielgo's Early Boards For 'Spider-Man: Into The Spider-Verse' Are Nothing Short Of Amazing (англ.) . Cartoon Brew (25 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ The Spiderman storyboard by Alberto Mielgo | Collater.al (англ.) . Collateral (28 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Director on Hong Kong-set episode of Netflix’s Love, Death & Robots (англ.). South China Morning Post (6 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Ubisoft Россия. Watch Dogs: Legion - Кинематографический трейлер "Точка невозврата" . YouTube (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ The Windshield Wiper . Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ Stephen Price. First Full Trailer for Alberto Mielgo’s “The Windshield Wiper” (англ.). Motion design - STASH (9 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 24 красавіка 2021.
- ↑ а б «Оскар-2022»: итоги церемонии, удар Уилла Смита и Украина (руск.). The Village. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
- ↑ «Любовь, смерть и роботы»: все новеллы 3-го сезона от худшей к лучшей . Афиша. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2022. Праверана 22 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фільм «Шклоачышчальнік» на YouTube, канал Short of the Week (19 студзеня 2022)