Перайсці да зместу

Альфрэд Пятровіч Матрунёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Пятровіч Матрунёнак
Дата нараджэння 5 студзеня 1940(1940-01-05) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Альфрэд Пятровіч Матрунёнак (5 студзеня 1940, вёска Падобы, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1969).

Скончыў БДУ (1962). Настаўнічаў, у 1968-93 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі літаратуры, псіхалогіі творчасці. характарау ў літаратурным творы, станаўлення жанра белларускага рамана. Аўтар манаграфій «Псіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане» (1972), «Псіхалагічны аналіз і станаўленне беларускага рамана» (1975), «Нараджэнне новага мастацтва» (1980, з Л. Я. Гараніным і А. С. Яскевічам), «Псіхалагічная проза: Традыцыі і час» (1988).

Школа юнага рыбалова, Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1960, 149 с.

Зноскі

  • Альфрэд Пятровіч Матрунёнак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 205. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).