Ёды (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёды
польск.: Gmina Jody
Краіна
Уваходзіць у да 1925: Дзісенскі павет
1926—1939: Браслаўскі павет
Уключае 291 грамада
Адміністрацыйны цэнтр Ёды
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1931) 15,034[1]
Шчыльнасць 32 чал./км²
Плошча 465,4[1]

Гміна Ёды (польск.: Gmina Jody) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Ёды (479 жыхароў у 1921 годзе[2])[3].

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Ёды ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[2]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[4], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дзісенскага павета перададзена ў склад Браслаўскага павета таго ж ваяводства[5].

1 красавіка 1927 года частка тэрыторыі гміны Ёды уключана ў склад гміны Пераброддзе[6].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom I - Wileńskае ваяводства, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938
  2. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  4. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  5. Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
  6. Dz. U. z 1927 r. Nr 29, poz. 244