Аляксандр Валер’евіч Панамароў
Аляксандр Валер’евіч Панамароў | |
---|---|
укр.: Олександр Пономарьов | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кампазітар, паэт, акцёр, паэт-песеннік, вырабнік |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | поп-музыка |
Узнагароды | |
ponomaryov.com (укр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Вале́р’евіч Панамаро́ў (укр.: Олександр Валерійович Пономарьов; нар. 9 жніўня 1973, Хмяльніцкі, Украіна) — украінскі спявак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Аляксандра — Валерый — паходзіць з Хмяльніцкага, а маці — Любоў Анатольеўна — з Данецка. У дзяцінстве Саша хварэў на малакроўе. З 6 гадоў пайшоў у бокс, якім займаўся да 15 гадоў. Падчас аднаго з баксёрскіх паядынкаў Саша прапусціў удар у галаву. Траўма прывяла да хуткай страты зроку. Урачы параілі Панамарову адмовіцца ад боксу. Саша якраз закончыў 8 класаў. З’явілася магчымасць паступіць у вучылішча, якіх тады ў Хмяльніцкім было 3 — медыцынскае, педагагічнае і музычнае. Саша выбраў музычнае. На ўступным іспыце Аляксандр Панамароў спяваў песню «Ніч така місячна».
Еўрабачанне
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў удзел у Еўрабачанні-2003 ад Украіны, але не здолеў перамагчы.
Панамароў і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Панамароў вызначыўся ў выступах у палітычнай кампаніі на падтрымку другога тэрміна Кучмы. Ён, разам з шэрагам іншых спевакоў, ездзіў праматурамі па Украіне на падтрымку, тады праўладнага, кандыдата ў прэзідэнты.