Народны артыст Украіны
| Народны артыст Украіны | |
|---|---|
| укр.: Народний артист України | |
|
|
|
| Арыгінальная назва | укр.: Народний артист України |
| Краіна |
|
| Тып | ганаровае званне[d] |
| Каму ўручаецца | артыстам, музыкантам, балетмайстрам, дырыжорам, драматургам, кампазітарам, рэжысёрам, кінааператарам, хормайстрам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання |
| Кім уручаецца | прэзідэнтам Украіны |
| Падставы ўзнагароджання | за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кінафільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне, за асаблівыя заслугі ў развіцці айчыннай культурна-мастацкай спадчыны. |
| Дата заснавання | 2000 |
| Статус | прысвойваецца |
| Статыстыка ўзнагароджанняў | |
| Колькасць | 889 |
| Чарговасць узнагарод | |
| Малодшая | Заслужаны артыст Украіны |
| Адпавядае | Народны артыст Украінскай ССР |
Народны артыст Украіны (укр.: Народний артист України) — ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным дзеячам мастацтва Украіны, асабліва якія вызначыліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.
Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня 2001 года, гэта званне прысвойваецца:
рэжысёрам, артыстам тэатраў, кіно, эстрады, цырка, прафесійных ансамбляў і харавых калектываў, дырыжорам аркестраў, кампазітарам, музыкантам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кіно, развіцця айчыннага культурна-мастацка.
Ганаровыя званні ў адпаведнасці з Палажэннем прысвойваюцца толькі пры жыцці. Як правіла, дадзенай узнагародай узнагароджваюць не раней, чым праз дзесяць гадоў пасля прысваення звання «Заслужанага артыста Украіны».