Аляксандр Васілевіч Бажанаў
Аляксандр Васілевіч Бажанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня (1 верасня) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1944 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1938—1944 |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Васілевіч Бажанаў (19 жніўня (1 верасня) 1917 — 29 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза (22.8.1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір артылерыйскай батарэі 76-мм гармат 68-га стралковага палка 70-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту, старшы сяржант.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Труфанцава цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў пачатковую школу, працаваў у калгасе.
У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе быў прыняты ў ВКП(б). За стойкасць, мужнасць і адвагу ў Курскай бітве быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
Пры прарыве варожай абароны і падчас наступу зброі старшага сяржанта Бажанава заўсёды знаходзілася ў перадавых парадках пяхоты. Дакладным агнём артылерысты забяспечвалі прасоўванне стралковых падраздзяленняў.
28[1] чэрвеня 1944 года ў баі каля вёскі Гаршкова (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) разлік Бажанава падавіў 3 варожых кулямёты і пяхота, якую падтрымлівае агнём артылерыстаў, хутка заняла ўмацаваныя пазіцыі ворага. У контратаку на іх пазіцыі накіраваліся 2 батальёны пяхоты, 10 цяжкіх танкаў і дзве самаходныя ўстаноўкі праціўніка.
Адбіваючы націск ворага старшы сяржант Бажанаў знішчыў самаходную артылерыйскую ўстаноўку «фердынанд» і больш за шэсцьдзесят гітлераўцаў. Калі скончыліся снарады, а танкі ворага прарваліся да агнявой пазіцыі, з супрацьтанкавай гранатай кінуўся пад танк[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму сяржанту Бажанаву Аляксандру Васільевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Медаль
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Пахаваны на месцы бою каля вёскі Гаршкова ў брацкай магіле.
- Імя Героя было прысвоена піянерскай дружыне Высакоўскай школы Барысаглебскага раёна, у якой вучыўся Герой.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 217. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Васілевіч Бажанаў на сайце «Героі краіны» (Праверана 20 кастрычніка 2011)
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ва Угліцкім павеце
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Шклоўскім раёне
- Пахаваныя ў Шклоўскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Другой сусветнай вайны
- Загінулі ў баі
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці