Аляксандр Навумавіч Гранат
Аляксандр Навумавіч Гранат | |
---|---|
Род дзейнасці | выдавец |
Дата нараджэння | 1 (13) чэрвеня 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1933 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Навум Ківавіч Гранат[d] |
Альма-матар |
Аляксандр Навумавіч Гранат (1 (13) чэрвеня 1861, Магілёў — 7 верасня 1933, Масква) — расійскі выдавец, заснавальнік (разам з малодшым братам Ігнаціем Навумавічам) знакамітага выдавецтва «Гранат».
Нарадзіўся ў сям'і адэскага купца Навума (Нахіма) Ківавіча Граната. Дзядзька, будаўнічы падрадчык Сімха Ківавіч (Сямён Кірылавіч) Гранат (1831—1916), быў купцом першай і другой гільдый у Санкт-Пецярбургу[1].
Скончыў Рыжскае політэхнічнае вучылішча, інжынер-механік.
Браты Гранат былі не толькі выдаўцамі, але і рэдактарамі выпусканых кніг. Выдаючы «Энцыклапедычны слоўнік Гранат», спрыялі непасрэдна стварэнню расійскіх энцыклапедый, і ўскосна пасля — савецкіх. У 1908 годзе з імі супрацоўнічаў У. І. Ленін[2].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіў у шлюбе з Дзінай Майсееўнай Гінзбург. Дзеці: Сафія, Надзея (Наемія, 1893)[3] і Міхаіл (расстраляны ў 1931 годзе[4]).
Пляменнік (сын сястры) — рэвалюцыйны і гаспадарчы дзеяч, эканаміст Юрый Ларын. Траюрадны пляменнік — археолаг і этнограф Міхаіл Рыгоравіч Рабіновіч (1916—2000), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1993)[5].
Урны з прахам А. Н. Граната і яго жонкі пахаваны ў Маскве, у калумбарыі № 2 былога будынка Данскога крэматорыя на Новых Данскіх могілках[6].
Зноскі
- ↑ Гранат, Симха Кивов // Справочная книга о лицах С.-Петербургского купечества и других званий, акционерных и паевых обществах и торговых домах…. — СПб.: Типография СПб. Градоначальства, 1912. — С. 190.
- ↑ Сергей Владимирович Белов, Артур Павлович Толстяков. Русские издатели конца XIX-начала XX века. Наука, Ленингр. отд-ние, 1976, 168 с.; стр. 151—153
- ↑ Запись о рождении в Книге для записи родившихся евреев по городу Москве Архівавана 29 лістапада 2021. (Галоўархіў Масквы. Фонд № 2372, Маскоўская сінагога ведамства міністэрства спавяданняў. Адзінка захоўвання № 37, 1890—1896, у пошукавіку стар. 333, у кнізе запіс пад нумарам 8). Запіс пра нараджэнне Наеміі (Надзеі) Гранат.
- ↑ "Гранат Михаил Александрович (1896)"(руск.). Праверана 2018-11-17.
- ↑ М. Г. Рабинович. Записки советского интеллектуала(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 23 снежня 2013.
- ↑ Урны ў калумбарыі Данскога крэматорыя . Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2016. Праверана 22 верасня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белов С. В. Братья Гранат. — М. : Книга, 1982. — 96 с.
- Асобы
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Выпускнікі Рыжскага політэхнічнага вучылішча
- Выдаўцы Расійскай імперыі
- Лексікографы паводле алфавіта
- Рэдактары энцыклапедыі Гранат
- Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Гранат