Перайсці да зместу

Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч
Дата нараджэння 1851
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч (1851—?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч заходнерусісцкага накірунку.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Мінскай губерні.

У 1874 г. закончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта і стаў выкладчыкам у Віленскай рэальнай вучэльні.

З 1887 г. быў назначаны галоўным рэдактарам афіцыйнай губернскай газеты «Віленскі веснік» т займаў гэтую пасаду да 1891 г.

З 1906 г. рэдактар часопіса «Крѣстьянинъ». 25 сакавіка 1907 г. выступіў з прамовай на устаноўчым з’ездзе віленскага аддзялення «Рускага акраіннага саюзу»[1].

З 1911 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі.

Зноскі

  1. Открытіе Виленскаго отдѣла «Русскаго Окраиннаго Союза»(руск.) // Крѣстьянинъ. — 18 апрѣля 1907. — № 13-14. — С. 195—202.