Перайсці да зместу

Аляксандр Фаміч Коршунаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Фаміч Коршунаў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1924(1924-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1991(1991-07-12) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы Акадэмія навук Беларускай ССР
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Алякса́ндр Фамі́ч Ко́ршунаў (4 сакавіка 1924, в. Палішына, Горацкі раён — 12 ліпеня 1991) — беларускі літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў БДУ (1950). 3 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі.

Даследаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мемуарную літаратуру XVIXVII стст.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 г. за ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры».

Зноскі

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў // Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С. 179—183. ISBN 985-6120-44-6
  • Памяць. Гіст.-дакум. хроніка. Горацкі раён. — Мн.: 1996. С.556.