Аляксей Пятровіч Старажэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Пятровіч Старажэнка
укр.: Олекса Петрович Строженко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 лістапада (6 снежня) 1805[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада (1 снежня) 1874[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, этнограф, драматург, ваенны
Узнагароды
Order of St. George
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Пятровіч Старажэнка (укр.: Олекса Петрович Строженко, руск.: Алексей Петрович Стороженко; 24 лістапада 1806[2] — 18 лістапада 1874) — рускі і ўкраінскі пісьменнік, празаік і этнограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага казацкага роду, бацька яго служыў рэгістратарам у канцылярыі графа М. Румянцава. Вучыўся ў Харкаўскім шляхетным пансіёне М. Робуша (1821—1823), у 1824 г. паступіў на ваенную службу ў кавалерыю ўнтар-афіцэрам. Часта раз’язджаючы па справах службы па Украіне, слухаў і запісваў апавяданні пра мінуўшчыну, даведаўся нямала цікавых падрабязнасцей са старадаўняга запарожскага побыту.

У 1828—29 гг. браў удзел у вайне з туркамі і ў бітве пад Журжай быў кантужаны. У 1831 г. ён удзельнічаў у польскай кампаніі, у здушэнні венгерскага паўстання (1849). У 1851 годзе, знаходзячыся ў бестэрміновым адпачынку, быў прызначаны чыноўнікам для адмысловых даручэнняў пры кіеўскім, падольскім і валынскім генерал-губернатары Бібікаве, а з 1854 года, калі выйшаў у адстаўку, служыў пры ім на гэтай жа пасадзе, калі ён стаў міністрам унутраных спраў. Займаўся расследаваннем крымінальных спраў. 26 лістапада 1855 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4 класа за выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах.

У 1864 г. быў прыкамандзіраваны да графа М. М. Мураўёва ў Вільню і з тых часоў бязвыезна жыў у Паўночна-Заходнім краі. У 1865—66 г. ён быў старшынёй заснаванай у Вільні рэвізійнай камісіі па справах рымска-каталіцкага духавенства, праводзіў русіфікатарскую палітыку. З 1868 года ў адстаўцы.

Апошнія гады свайго жыцця правёў у сваёй сядзібе Трышын, якую ён атрымаў ад урада ў якасці ўзнагароды за сваю дзейнасць у Паўночна-Заходнім краі, у той жа час займаў пасаду брэсцкага павятовага маршалка дваранства і старшыні з’езду міравых суддзяў.

Магіла на Трышынскіх могілках

Пахаваны на Трышынскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Напісаў 14 сачыненняў на рускай мове і 26 на ўкраінскай, якім валодаў у дасканаласці. Матэрыял для аповесцяў чэрпаў часткова з асабістых назіранняў над маларускім жыццём, часткова з народнай славеснасці — казак, паданняў і анекдотаў, пераважна фантастычных ці гумарыстычных. Знаходзіўся пад моцным уплывам дваранскай рамантычнай літаратуры, ідэалізаваў узаемаадносіны паміж памешчыкам і прыгонным. Галоўны твор Старажэнкі, «Марка Пракляты», быў сумессю разнастайных паданняў і павер’яў у моцнай аўтарскай перапрацоўцы. Значна бліжэй да народных крыніц стаяць аповесці: «Два браты», «Жанаты чорт», «Скарб», «Се та баба». Яркім гумарам адрозніваецца апавяданне «Вусы». 23 украінскія апавяданні Старажэнкі былі выдадзены ў 1863 г. у Пецярбургу.

Некаторыя творы Старажэнкі на рускую мову пераклаў Іван Бунін.

Зноскі

  1. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Русские писатели, 1800—1917 : (ru) / гл. ред. Б. Ф. Егоров. — М. : Большая российская энциклопедия ; СПб. : Нестор-История, 2019. — Т. 6 : С—Ч. — С. 80. — 656 с. — (Сер. биогр. словарей: Русские писатели. 11—20 вв.). — 1 000 экз. — ISBN 5-85270-011-8. — ISBN 978-5-4469-1616-0 (т. 6).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]