Амга (сяло)
Выгляд
Сяло
Амга
Амга, Амма
|
Амга́ (руск.: Амга, якуцк.: Амма) — сяло ў Расіі, у Якуціі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага ўлуса. Насельніцтва (2010 г.) — 6533 чал.
Амга знаходзіцца на левым беразе ракі Амга. Яно было заснавана ў 1652 г. рускімі перасяленцамі. У 1881—1884 гг. у ім знаходзіўся ў палітычнай высылцы пісьменнік Уладзімір Галакціёнавіч Караленка.
Амга — важны транспартны цэнтр. Працуюць аўтобусная станцыя, рачная прыстань, мясцовы аэрапорт. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, гандаль, перапрацоўка мяса. Дзейнічае музей грамадзянскай вайны, пры ім — сталая музейная экспазіцыя «Старая Слабада».