Ан
Ан, Ану | |
---|---|
| |
бог неба | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Аншар |
Маці | Кішар |
Браты і сёстры | Urash[d] |
Жонка | Ураш (Кі) |
Дзеці | Энліль, Інана, Эрэшкігаль, Энкі, бог буры Ім, Марту, анунакі |
Ан, Ану (літаральна неба) — бог неба ў шумера-акадскай міфалогіі.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што першасным цэнтрам шанавання Ана быў шумерскі горад Урук. Аднак ён рана трапіў у агульнашумерскую міфалогію і адкрываў спіс вялікіх багоў, меў эпітэт «бацька багоў». Клінапісны знак Ан азначаў таксама проста «бог». У Акадзе, дзе ён атрымаў імя Ану, яму прыпісваліся бацькі — Аншар і Кішар. Жонкай Ана лічылася Ураш ці Кі (акадская Анту) — багіня зямлі. Сімвалы — тыяра з бычымі рогамі і лік 60. Ушанаваная жывёліна — бык.
Міфалагічны вобраз Ана адрозніваецца пэўнай пасіўнасцю. З аднаго боку, як стваральнік і валадар неба ён лічыўся першым богам, аднак гэтая функцыя паступова адыйшла да яго сына Энліля. Ан рэдка ўмешваецца ў справы іншых багоў і людзей. Вядомыя міфалагічныя сюжэты аб пакаранні Ўрука па просьбе Інаны і патрабаванне ім смерці Гільгамеша. У загаворах «Злыя дземаны утуку», звязаных з месяцавым зацьменнем, апавядаецца пра змову багоў-нябесных свяцілаў супраць Ана, але перамогу ён атрымлівае дзякуючы здрадзе Інаны.